Начка Гінвілавіч
(XV ст.) кашталян троцкі
Начка Гінвілавіч, Нач, Онач, Аначка у хросце Пётр (згадв. 1413—1455) — літоўскі баярын, сын троцкага намесніка Гінвіла. Староста берасцейскі (з 1433), кашталян троцкі (1452—1455). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Даліва».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/POL_COA_Doliwa.svg/220px-POL_COA_Doliwa.svg.png)
Паводле Длугаша, па смерці Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 Начка, на той час староста берасцейскі, быў прыхільнікам укняжання Жыгімонтава сына Міхала і спрабаваў аказаць супраціў новаму вял. кн. Казіміру Ягелончыку. Нягледзячы на гэта, не згубіў пры Казіміры ўраду, а ў 1449 нават атрымаў ад яго новыя наданні.
Меў сыноў Андрэйку, Міхала і Якуба Начовічаў. Родзічам Начкі быў, імаверна, і Пётр Лелюш.
Зноскі
Літаратура
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. 8.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці