Нацыянальная Асамблея Францыі
Нацыянальная Асамблея Францыі (фр.: Assemblée nationale) — ніжняя палата Парламента Францыі, у той час як верхняя палата — Сенат. Засядае Нацыянальная Асамблея у Бурбонскім палацы Парыжа, размешчаным на левым беразе Сены насупраць плошчы Згоды. Пале-Бурбон пабудаваны ў 1728 г., дэпутаты засядаюць у ім з 1798.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Logo_de_l%27Assembl%C3%A9e_nationale_fran%C3%A7aise.svg/170px-Logo_de_l%27Assembl%C3%A9e_nationale_fran%C3%A7aise.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Paris_Assemblee_Nationale_DSC00074.jpg/300px-Paris_Assemblee_Nationale_DSC00074.jpg)
Асамблея складаецца з 577 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў у ходзе прамых усеагульных выбараў, якія праходзяць у два туры. Падобна сенатарам, дэпутаты выконваюць двайную ролю: назіраюць за дзеяннямі ўрада, даюць справаздачу перад Асамблеяй ў пісьмовай або вуснай форме, і прымаюць новыя законы.
Прэзідэнт Нацыянальнай Асамблеі Францыі — гэта, як правіла, прадстаўнік лідзіруючай партыі. Яму асістыруе віцэ-прэзідэнт, як правіла, прадстаўнік іншай партыі. Тэрмін мандата Нацыянальнай Асамблеі — 5 гадоў, аднак Прэзідэнт Францыі можа яго распусціць і аб’явіць датэрміновыя выбары, калі ён ужо не распускаў яго ў мінулым годзе.
Гл. таксама
Спасылкі
![]() | Нацыянальная Асамблея Францыі на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт
- Нацыянальная Асамблея на Палітычным атласе Архівавана 26 верасня 2021.