Нацкі сельсавет (Полацкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Нача.

Нацкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПолацкі раён
Уключае16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрНача
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 597 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нацкага сельсавета 26 населеных пунктаў[1]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Бабыніцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Антонавічы, Арэхаўна, Багушова, Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ветрынскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Гара, Гараўцы, Катушонкі, Кеўліна, Лагаўцы, Левае, Нача, Петухоўшчына, Пліскі, Роганава, Скараходы, Сцяпанікі, Сялко, Сяльцо, Чубатыя і Шкілякі.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.