Наталля Мікалаеўна Эйсмант

беларуская тэлевядучая
(Пасля перасылкі з Наталля Эйсмант)

Наталля Мікалаеўна Э́йсмант (у дзявоцтве – Сялюн[1], на тэлебачанні – Кірса́нава; 16 лютага 1984, Мінск, БССР) — беларуская тэлевядучая, прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Наталля Мікалаеўна Эйсмант
Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
з 6 лістапада 2014
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Нараджэнне16 лютага 1984(1984-02-16) (40 гадоў)
РодЭйсманты[d]
Імя пры нараджэнніНаталля Мікалаеўна Сялюн
МужІван Міхайлавіч Эйсмант
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

Нарадзілася 16 лютага 1984 года ў Мінску. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча, у 2007 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно». У мінскім Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выконвала дзіцячыя ролі[2].

З 2007 года працавала рэдактарам агенцтва тэлевізійных навін, карэспандэнтам спецыяльнага аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін  (руск.)» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Вяла выпускі мінскіх «Навін рэгіёна», выніковую інфармацыйную праграму «Панарама» і разам з мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмантам) інфармацыйна-аналітычную праграму «Галоўны эфір»[2]. Працавала таксама ў праграме «Пра мастацтва»[3].

6 лістапада 2014 года прызначана прэс-сакратаром прэзідэнта Беларусі[4]. У пачатку 2017 г. яе функцыі былі пашыраны: паводле ўказа прэзідэнта № 40, у іх пералік былі ўключаны каардынацыя дзейнасці буйных дзяржаўных СМІ, фарміраванне праз СМІ грамадскай думкі пра дзейнасць прэзідэнта і г.д. Прэс-сакратар стаў прыраўноўвацца паводле паўнамоцтваў да памочніка прэзідэнта[5] Палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў у сувязі з гэтым пашырэннем, што Н. Эйсмант «увойдзе, умоўна, у сямёрку самых уплывовых дзяржаўных службоўцаў, хоць дагэтуль наўрад ці трапляла ў дваццатку»[6].

Выказванні Наталлі Эйсмант пра дыктатуру як магчымы «брэнд» Беларусі, пра «запыт» на дыктатуру ў свеце, зробленыя ў сакавіку 2019 года, атрымалі ў Беларусі розгалас, былі паддадзены жорсткай крытыцы і асмяянню[7][8].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

6 лістапада 2020 года Эйсмант была ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза[9]. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Эйсмант адказнай за каардынацыю медыя-дзейнасці Лукашэнкі, уключаючы падрыхтоўку заяў і арганізацыю публічных выступленняў, падтрымку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў межах кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[10]. Згодна з рашэннем ЕС, у прыватнасці, сваімі публічнымі заявамі ў абарону прэзідэнта і крытыкай актывістаў апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў, зробленымі пасля прэзідэнцкіх выбараў, яна паспрыяла сур’ёзнаму падрыву дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі[11].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12]. Акрамя таго, Эйсмант у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14][15], Швейцарыя[16][17].

21 чэрвеня 2021 года таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[18][19][20].

У 2022 годзе ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну супраць Эйсмант ўвялі санкцыі Японія, Украіна і Новая Зеландыя[21][22].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг  (укр.) нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[23]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[24][25].

Асабістае жыццё

З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучым Іванам Міхайлавічам Эйсмантам[26].

Зноскі