Наперстаўка

Наперстаўка[3][4] (Digitális) — род травяністых раслін, які належыць, па сістэме класіфікацыі APG II, да сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Раней, у сістэме класіфікацыі Кронквіста, расліну адносілі да сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).

Наперстаўка

Наперстаўка пурпуровая (Digitalis purpurea)
 — тыпавы від рода Наперстаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Digitalis L., (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33582
NCBI  4163
EOL  38377
GRIN  g:3699
IPNI  37596

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і паўкусты. Сцёблы прамыя, не разгалінаваныя. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Кветкі пераважна буйныя, жаўтаватага, пурпуровага, рудаватага колеру, сабраныя ў густыя верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плодкаробачка.

Арэал

На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе трапляецца 2 віды[5]:

Віды

Паводле GRIN у родзе 11 відаў:[6]

Значэнне

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны.Дыгіталіс, вылучаны з наперстаўкі, доўгі час заставаўся адзіным і незаменным прэпаратам для лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у той жа час пры перадазіроўкі ён з'яўляецца небяспечным ядам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі