Надзея Мікалаеўна Астапчук

беларуская лёгкаатлетка

Надзея Мікалаеўна Астапчук (нар. 28 кастрычніка 1980, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра.

Лёгкая атлетыка
Надзея Астапчук
Агульная інфармацыя
Полж
Поўнае імяНадзея Мікалаеўна Астапчук
Спецыялізацыяштурханне ядра
КлубБФСТ «Дынама»
Нарадзілася28 кастрычніка 1980(1980-10-28)[1] (43 гады)
ГрамадзянстваСцяг Беларусі Беларусь
ТрэнерыА. М. Яфімаў
Рост180 см
Вага95 кг
IAAF14269709
Асабістыя рэкорды
Ядро21.09 (2005) NR
Асабістыя рэкорды ў памяшканні
Ядро20.56 (2003) NR
Апошняе абнаўленне: 22 ліпеня 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

На Алімпійскіх гульнях 2004 заняла 4-е месца. Чэмпіёнка свету 2005, 2010. Чэмпіёнка Еўропы 2005, 2010, сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 і Чэмпіянату Еўропы 2006.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Надзея Астапчук атрымала бронзавы медаль у штурханні ядра. Пазней у яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен, у 2017 яна пазбаўленая медаля.

На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане ў штурханні ядра паказала найлепшы вынік сярод усіх спартсменак. Аднак у яе допінг-пробах (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон. На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта Выканаўчым камітэтам МАК Надзея Астапчук дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах, выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года, абавязана вярнуць медаль і дыплом[2].

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года[3].

Дасягненні

  • Чэмпіянат свету сярод юніёраў 1998 — золата
  • Чэмпіянат свету ў памяшканні 2001 — серабро
  • Чэмпіянат свету ў памяшканні 2003  — серабро
  • Чэмпіянат свету 2003 — серабро
  • Летнія Алімпійскія гульні 2004 — 4-е месца
  • Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2005 — золата
  • Чэмпіянат свету 2005 — золата
  • Лідар сусветнага сезону-2005
  • Чэмпіянат Еўропы 2006 — серабро
  • Лідар сусветнага сезону-2006 — 20,56 м
  • Чэмпіянат свету 2007 — серабро
  • Лідар сусветнага сезону-2008
  • Чэмпіянат свету ў памяшканні 2010 (Катар, Доха) — золата (20,85)
  • Чэмпіянат Еўропы 2010 (Барселона) — золата (20,48)

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці