Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі
- Старонка
- Размовы
Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 красавіка 1933(1933-04-25) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1979(1979-11-28) (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | тэматычная карціна[d], партрэт і пейзаж |
Вучоба | |
Член у |
Міхаіл Фёдаравіч Наві́цкі (25 красавіка 1933, г. Лагойск, Мінская вобласць — 28 лістапада 1979) — беларускі жывапісец.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года.
Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Сярод работ: «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), «Студзень», «Адліга», «Фестывальны засяляецца» (усе 1963), «Партрэт штурмана Галіны Дакутовіч» (1964), «Снегапад», «Жураўлі» (абедзве 1969), «Восень на Мазыршчыне» (1971), «Світанне» (1972) і інш.