Міхаіл Сямёнавіч Струк
Міхаіл Сямёнавіч Струк[2] (11 лютага 1922, вёска Запясочча, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 12 ліпеня 1975) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер Ордэна Славы, разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты 46-й стралковай дывізіі, яфрэйтар.
Міхаіл Сямёнавіч Струк | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1975 (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | яфрэйтар |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў вёсцы Запясочча Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1956 года. Адукацыя 4 класы. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Змагаўся з акупантамі на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах. Асабліва вылучыўся ў баях на тэрыторыі Ленінградскай вобласці і ў Польшчы.
Разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты (46-я стралковая дывізія, 21-я армія, Ленінградскі фронт) радавы Струк на чале групы прыкрыцця ноччу 17 чэрвеня 1944 года ў горадзе Койвіста (цяпер Прыморск, Ленінградскай вобласці) удзельнічаў у захопе ў палон 4 варожых салдат. У баі забіў 5 пехацінцаў.
Загадам па 46-й стралковай дывізіі ад 20 чэрвеня 1944 за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Струк Міхаіл Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].
20 верасня 1944 года яфрэйтар Струк у складзе той жа роты, дывізіі (2-я ўдарная армія) з байцамі ў баях на поўнач ад г. Пылтсама (цяпер Пылтсамаа, Эстонія) здабыў каштоўныя звесткі аб праціўніку. У сутычцы з аўтамата знішчыў некалькі салдат, 2 узяў у палон асабіста, а ў складзе групы — 18.
Загадам па 2-й ударнай арміі ад 12 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].
У студзені 1945 года на подступах да горада Цэханаў (Польшча) Струк у складзе той жа дывізіі, арміі (2-і Беларускі фронт) падабраўся да варожай агнявой кропкі, гранатамі знішчыў кулямёт, знішчыў 7 гітлераўцаў, 4 паланіў. У баі за Цэханаў першым атакаваў ворага, вядучы за сабой байцоў, забіў 6 салдат, 7 узяў у палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].
У 1946 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску. Быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Памёр 12 ліпеня 1975 года.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[3].
Зноскі
Літаратура
- Струк Міхаіл Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 209. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. — Минск, 1970. (руск.)
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
Спасылкі
- Міхаіл Сямёнавіч Струк на сайце «Героі краіны»
- Струк Михаил Семёнович (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»
- Струк Михаил Семёнович (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023) // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі