Міхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў

беларускі футбаліст

Міхаіл Гарбачоў (нар. 29 ліпеня 1983, Касцюковічы) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Міхаіл Гарбачоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імяМіхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў
Нарадзіўся29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост183 см
Вага81 кг
Пазіцыяабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь РВАР (Мінск)6 (0)
2000 Беларусь Бярэзіна (Бабруйск)7 (0)
2001—2006 Беларусь Белшына (Бабруйск)112 (7)
2007—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк)159 (13)
2013—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск)70 (2)
2016—2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк)45 (1)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск)1 (0)
2018 Беларусь Ліда14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2005Беларусь Беларусь (да 21)4 (0)

Клубная кар’ера

Дзяцінства правёў у Кіраўску, дзе і пачаў займацца футболам[2]. У 16 гадоў адправіўся ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Бабруйск, некаторы час гуляў у мінскім РВАРы. З 2001 года доўгі час гуляў выступаў за бабруйскую «Белшыну», але пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2006 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе хутка стаў асноўным абаронцам.

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Белшыну». У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт бабруйскім клубам[3].

У сезоне 2014 працягваў гуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Арцёмам Бобухам і Валерыем Каршакевічам. У красавіку-маі і ў жніўні 2014 года адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2015 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды, звычайна складаў звязку з Арцёмам Бобухам або Алегам Карамушкам.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Гарбачовым[4]. У лютым 2016 года пасля прагляду зноў апынуўся ў «Нафтане»[5], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з навапалачанамі[6]. У першай палове сезона 2017 гуляў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але пазней страціў месца ў складзе.

У студзені 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[7]. Аднак, з-за траўмы згуляў за бабруйскі клуб толькі ў адным матчы. У ліпені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў лідскую каманду[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 3 гадоў абмежавання волі[10], а ў жніўні быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ[11].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці