Міхась Паўлавіч Мамонька

Міхась Паўлавіч Мамонька (13 студзеня 1929, цяпер Стаўбцоўскі раён — 30 верасня 2021) — беларускі паэт.

Міхась Паўлавіч Мамонька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння13 студзеня 1929(1929-01-13)
Месца нараджэння
Дата смерці30 верасня 2021(2021-09-30) (92 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на тэрыторыі сённяшняга Стаўбцоўскага раёна[1][2]. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай вобласці[1].

Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Тураў Гомельскай вобласці[1].

Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года[3].

Памёр 30 верасня 2021 года. Пахаваны на могілках у Стоўбцах[1], каля сваякоў[4].

Творчасць

Пісаў на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Тварам да сонца», «Слёзы на камні», «Далечыня», «Колер світання», і інш. Друкаваў творы ў «Літаратуры і мастацтве», «Полымі», у раённых і абласных газетах Беларусі. Асабліва плённа супрацоўнічаў з жыткавіцкай раённай газетай «Новае Палессе»[1].

Узнагароды

Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру», прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі»[1].

Зноскі