Міхал Сервацы Вішнявецкі

(1680—1744) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі

Міхал Сервацы Вішнявецкі (16801744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (17021703, 17071735), гетман вялікі літоўскі (17031707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[4].

Міхал Сервацы Вішнявецкі
Партрэт Міхала Сервацы Вішнявецкага, XVIII стагоддзе
Партрэт Міхала Сервацы Вішнявецкага, XVIII стагоддзе
Герб «Карыбут»
Герб «Карыбут»
польны гетман літоўскі
1707 — 1709
ПапярэднікРыгор Антоні Агінскі
ПераемнікЛюдвік Канстанцін Пацей
вялікі гетман літоўскі
1703 — 1707
ПапярэднікКазімір Ян Павел Сапега
ПераемнікКазімір Ян Павел Сапега
польны гетман літоўскі
1702 — 1703
ПапярэднікЮзаф Багуслаў Слушка
ПераемнікРыгор Антоні Агінскі
Нараджэнне13 мая 1680(1680-05-13)[1]
Смерць18 верасня 1744(1744-09-18) (64 гады) ці 16 верасня 1744(1744-09-16)[2] (64 гады)
Месца пахавання
РодВішнявецкія
БацькаКанстанцін Крыштаф Вішнявецкі[d]
МаціГанна з Хадароўскіх[d]
ЖонкаКацярына з Дольскіх[d][1], Марыя Магдалена з Чартарыйскіх[d] і Тэкля Ружа з Радзівілаў[3]
ДзеціАльжбета з Вішнявецкіх і Ганна з Вішнявецкіх[d]
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты (Алькеніцкая канфедэрацыя), якая выступала супраць роду Сапегаў[4], прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.

Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.

У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.

У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.

У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.

У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.

Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.

Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.

Сям’я

Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:

У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага  (польск.) († 1750).

У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл  (руск.) (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).

Галерэя

Зноскі

  • Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  • а б Вишневецкие//Михаил Серваций // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці