Міхал Пузына

пісар вялікі літоўскі

Міхал Пузына (? — 1723) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Пузына
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Вялікі пісар літоўскі
1717 — 1723
Харунжы надворны літоўскі
1712 — 1717
ПапярэднікГедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі
ПераемнікКазімір Пакаш
НараджэннеXVII стагоддзе
Смерць1723(1723)
РодПузыны
БацькаАндрэй Пузына
МаціЕўфрасіння Хжанстоўская
ЖонкаСоф'я Патоцкая
ДзеціКанстанцыя, дачка

Біяграфія

Рэгент меншай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1699—1717, харунжы надворны ў 1712—1717, вялікі пісар літоўскі з 1717.

Пасол на сойм 1697. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 падтрымліваў Аўгуста II.

У 1712 і 1720 пасол да цара Пятра I.

Сям'я

Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат мсціслаўскага ваяводы Крыштафа Дамініка Пузыны.

Ажаніўся з Соф'я Патоцкай, дачкой ябланоўскага старосты Анджэя Ежага Патоцкага. Меў дачок Канстанцыю, жонку Крыштафа Межаеўскага і Станіслава Косткі Патоцкага, і невядомую з імя, жонку Адама Мразавіцкага.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі