Міхал Грыгорый Грабоўскі

(1719—1799) генерал-лейтэнант войскаў літоўскіх

Міхал Грыгорый Грабоўскі (польск.: Michał Grzegorz Grabowski; 1719, Вялікае Княства Літоўскае — 8 жніўня 1799, г. Кракаў) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Грыгорый Грабоўскі
Нараджэнне1719
Смерць1799[1]
РодГрабоўскія герба Окша
БацькаСтэфан Грабоўскі
МаціТэадора са Стрыенскіх[d]
ДзеціПавел Ян Грабоўскі і Ізабела з Грабоўскіх[d][2]
Званнегенерал-лейтэнант
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[3].

Спярша шамбялян ЯКМ і палкоўнік у 1757—1764 г., пасля генерал-маёр Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ у 1772—1777 г., генерал-лейтэнант у 1783 г. Севярын Урускі згадваў яго як генерала маёра Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ і шэфа карабінераў прыбочнай варты караля Рэчы Паспалітай у 1783 г[3].

Кавалер ордэна Святога Станіслава ў 1787 г[3].

Міхал Грыгоры памёр 8 жніўня 1799 года ў Кракаве[3].

Сям’я

Пабраўся шлюбам з Эвай Каралінай Жаленьскай у сваім маёнтку Цяшковічы 23 студзеня 1757 г. З ёй меў трох сыноў: памерлых у малалецтве Тэадора Станіслава і Аляксандра Ксаверыя, а таксама Паўла Яна (нар. 1761).

Зноскі

  • а б в г Аляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI—XVIII ст.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці