Міраслаў Шатан

Мі́раслаў Ша́тан (славацк.: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 года) — славацкі хакейны правы нападнік.

Міраслаў Шатан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся22 кастрычніка 1974(1974-10-22)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыякрайні нападнік
Рост191 см
Вага87 кг
Хватлеварукі ўдар[d]
Драфт НХЛ111
Клубная кар’ера*
Бостан Бруінз
Бафала Сейбрз
Эдмантан Ойлерз
Пітсбург Пінгвінз
ХК Слован Браціслава
ХК Дынама Масква

Кар’ера

Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сезона 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёна «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сезоны.

У 1993 годзе быў задрафтаваны клубам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславакіі, а пазней — Славакіі, правёў восем матчаў за зборную краіны і закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[4].

У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амерыканскіх лігах за чатыры розныя клубы, у наступным сезоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сезоны быў абменены ў «Бафала Сейбрз», дзе выступаў да 2003 года. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасля чаго ў «Сейбрз» ужо не вярнуўся[5]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт з Нью-Ёрк Айлендэрс[6]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[7], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.

У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клуб Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Пасля сканчэння сезона вярнуўся ў Славакію, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[8], у наступным сезоне стаў капітанам.

Узнагароды

  • Чэмпіён Славакіі 1994 і 2012 гадоў.
  • Удзельнік матча ўсіх зорак НХЛ 2000 і 2003 гадоў.
  • Уладальнік Кубку Стэнлі—2009 з Пітсбург Пінгвінз.
  • Удзельнік матча ўсіх зорак КХЛ 2014 года.

Зноскі

  • https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45158/slovakiaМіжнародная федэрацыя хакея на лёдзе. Праверана 11 мая 2024.
  • Mirolav Šatan’s Profile at HockeyDraft.ca
  • Satan a free agent after Sabres decline option (англ.). ESPN (1 жніўня 2005). Праверана 4 жніўня 2009.
  • Satan signs with Islanders (англ.). TSN (3 жніўня 2005). Праверана 4 жніўня 2009.
  • Penguins sign Miroslav Satan (англ.)(недаступная спасылка). Pittsburgh Penguins (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2009. Праверана 4 жніўня 2009.
  • Miro Šatan v Slovane! Zatiaľ na mesiac (англ.) (9 верасня 2011). Праверана 10 September 2011.(недаступная спасылка)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці