Міраслаў Валек

Мі́раслаў Ва́лек (славацк.: Miroslav Válek; 17 ліпеня 192727 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладчык, дзяржаўны дзеяч.

Міраслаў Валек
славацк.: Miroslav Válek
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння17 ліпеня 1927(1927-07-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці27 студзеня 1991(1991-01-27)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
ДзеціМіраслава Валава[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, палітык, пісьменнік, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 гадах навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Romboid», сакратар Саюза славацкіх пісьменнікаў (у 1967—1968 гадах — старшыня).

Член Камуністычнай партыі Чэхаславакіі з 1962 года. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. З 1969 года быў членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Славакіі, з 1979 года — ЦК Кампартыі Чэхаславакіі. У 1969—1988 гадах — міністр культуры Славакіі.

Памёр у Браціславе.

Творчасць

Паэзія

  • «Dotyky» (Дотыкі, 1959)
  • «Príťažlivosť» (Прывабнасць, 1961)
  • «Nepokoj» (Непакой, 1963)
  • «Milovanie v husej koži» (Каханне ў гусінай скуры, 1965)
  • «Súvislosti» (Умоўнасці, 1973)
  • «Slovo» (Слова, 1976)
  • «Z vody» (З вады, 1977)
  • «Zakázaná láska» (Забароненае каханне, 1977)
  • «Básne» (зборнік вершаў, 1983)

Дзіцячая літаратура

  • «Kúzla pod stolom» (1959)
  • «Pozrime sa do prírody, kto osoží a kto škodí» (1960)
  • «Kde žijú vtáčky» (1961)
  • «Veľká cestovná horúčka pre malých cestovateľov» (1964)
  • «Do Tramtárie» (1970)
  • «Panpulóni» (выбранае, 1975)

Эсэ

  • «O literatuře a kultuře» (1979)
  • «Štyri knihy nepokoja» (1975)
  • «Inšpirácie» (1999)

Пераклады

Для дзяцей

  • Ян Чарэк: «Ráj domova» (1957)
  • Юліян Тувім: «Zázraky a divy» (1961)
  • Сяргей Баруздзін: «Prvé písmená» (1964)

Беларускія пераклады

Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мову[3][4].

Прэміі і ўзнагароды

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Клемента Готвальда (1966)
  • прэмія «За заслугі ў будаўніцтве» (1972)
  • памятны медаль да 30-годдзя вызвалення Чэхаславакіі Савецкай арміяй (1974)
  • Заслужаны артыст (1975)
  • Народны артыст (1977)
  • Ордэн працы[5] (1977)

Зноскі

  • Крылы: Вершы: Пер. са славац. / Прадм. П.Макаля. — Мн. : Мастац.літ., 1978. — 95 с
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • Přehled funkcionářů ústředních orgánů KSČ 1945 - 1989 (чэшск.) (9 снежня 2012).
  • Літаратура

    • Miroslav Válek: Básnické dielo. Bratislava: Kaligram, 2005.
    • Portréty slovenských spisovateľov 3. Bratislava: Vydavateľstvo UK, 2003.
    • Sedlák, I. a kol.: Dejiny slovenskej literatúry II. Martin: Vydavateľstvo Matice slovenskej, 2009.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці