Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінэнерга Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне энергазабеспячэння. Міністр энергетыкі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам.

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінэнерга Беларусі
Выява лагатыпа
Будынак Міністэрства
Будынак Міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
ЮрысдыкцыяБеларусь
Дата стварэння25 верасня 1992
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляеСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра220030 Мінск, вул. К. Маркса, 14
МіністрВіктар Каранкевіч
Падведамныя органыРУП «Беларуская атамная электрастанцыя»
«Белэнерга»
«Белпалівагаз»
Ключавы дакументПалажэнне аб Міністэрстве энергетыкі РБ
Сайтminenergo.gov.by/by/

Гісторыя

Пастановай № 594 ад 25 верасня 1992 года ўрад стварыў замест Дзяржаўнага камітэта па паліву і газіфікацыі Міністэрства энергетыкі. 14 сакавіка 1994 года Мінэнерга было ператворана ў Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінпалэнерга)[1]. Палажэнне аб новым міністэрстве было зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1996 года № 122. Аднак ужо ў наступным годзе міністэрства было скасавана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 года № 328 і загадам Міністэрства паліва і энергетыкі ад таго ж дня № 60. Функцыі Мінпалэнерга былі перададзены Міністэрству эканомікі і канцэрну «Белэнерга».

Праз чатыры гады Міністэрства энергетыкі было паўторна створана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 516. 31 кастрычніка 2001 года было зацверджана Палажэнне аб міністэрстве[2]. 10 ліпеня 2008 года ў міністэрстве быў створаны Дэпартамент па ядзернай энергетыцы[3].

Склад

  • Цэнтральны апарат;
  • Аб’яднанні «Белпалівагаз», «Белэнерга»;
  • Прадпрыемствы «БелНДПІэнергапрам», «Белдзіпрагаз», «БЕЛЦЭІ», «Белэнергасеткапраект», «Энергетычная стратэгія», «БелНДІпалівапраект»;
  • Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі[4].

Міністры

Зноскі

Спасылкі