Мінскі інавацыйны ўніверсітэт

Мінскі інавацыйны ўніверсітэтбеларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічала ў Мінску ў 1991—2024 гадах.

Мінскі інавацыйны ўніверсітэт
(МІУ)
Выява лагатыпа
Заснаваны1991
Год закрыцця2024
ТыпПрыватны
РэктарМікалай Васілевіч Суша
РэктарМікалай Васілевіч Суша
РазмяшчэннеСцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас220118 Мінск, вул. Лазо, 12
Сайтmiu.by

Спецыяльнасці

Універсітэт праводзіў па наступных спецыяльнасцях[1]:

І ступень

  • «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
  • «Псіхалогія», кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі;
  • «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкая мовы)
  • «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», кваліфікацыя — інжынер-праграміст;
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-менеджар

Магістратура

  • «Псіхалогія»
  • «Юрыспудэнцыя»
  • «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання»
  • «Эканоміка»

Аспірантура

  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі);
  • 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права (юрыдычныя навукі)

Дактарантура

  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі)

Усё навучанне на платнай аснове.

Вядомыя выкладчыкі

Цікавыя факты

  • МІУ вядзе анлайн-рэйтынг паспяховасці студэнтаў, пачынаючы з 2 курса[2].
  • У 2002 годзе ў артыкуле газеты СБ. Беларусь сегодня, у якім журналіст Віктар Панамароў пераважна крытыкаваў прыватныя ВНУ, ён даў такую характарыстыку Мінскаму інстытуту кіравання: «А мяне ўразіў раскошны люстраны хол Мінскага інстытута кіравання. Здзівіў дызайн яго шасці карпусоў, над якімі разносілася мелодыя „Да Элізы“ Бетховена: пачатак перапынку паміж лекцыямі! Бо пачыналася ўсё з абшарпанага будынку нейкага ДК. Праз некалькі гадоў, мяркуючы па генплане, тут будзе ўнікальны студэнцкі „кампус“. Глухая ўскраіна зменіцца рашучым чынам[3]
  • У 2016—2018 гадах у МІУ пры цэнтры дыстанцыйнага навучання атрымоўвалі вышэйшую адукацыю зняволеныя некаторых калоній Бабруйска і Гомеля[4][5].
  • На парламенцкіх выбарах 2019 года па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 Мінска ад БСДГ сваю кандыдатуру выстаўляў студэнт 5 курса МІУ Аляксей Караткоў[6][7][8].

Праблемы з акрэдытацыяй ў 2019—2020 гадах

У 2019 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у выніку шэрагу праверак пазбавіла МІУ акрэдытацыі па 8 спецыяльнасцях, пры гэтым студэнтам гэтых спецыяльнасцей прапанавалі давучыцца ў іншых ВНУ[9]. У адказ ВНУ падала скаргу ў пракуратуру, якая была адхілена, а студэнты правялі акцыю пратэста 11 лістапада 2019 года ў адным з будынкаў МІУ на вул. Лазо[10][11]. Рэктар універсітэта М. Суша даў некалькі інтэрв’ю, у якіх ён абвінаваціў міністра адукацыі І. В. Карпенку ў жаданні знішчыць прыватную вышэйшую адукацыю[12][13]. На гэта Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва ВНУ ў падбухторванні студэнтаў да пратэсту, прафанацыі праблемы і спробе ўхіліцца ад яе рашэння і прапанавала МІУ або адмовіцца ад гэтых спецыяльнасцей, або ліквідаваць парушэнні і прайсці паўторную акрэдытацыю[14]. Былы прарэктар МІУ і экс-міністр унутраных спраў Ю. Л. Сівакоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» пазітыўна выказаўся пра якасць навучання ў МІУ і агучыў гіпотэзу магчымага пазбаўлення ўніверсітэта акрэдытацыі: «Мне здаецца, што Мікалай Васільевіч [Суша] некалькі разоў выступаў адносна аптымізацыі працэсу кіравання ўстановамі адукацыі, за роўныя ўмовы і для прыватных устаноў адукацыі, і для дзяржаўных. Каб не было ніякай дыскрэдытацыі. І гэтымі сваімі словамі і дзеяннямі ён стаў крыніцай раздражнення. Мог мець месца і гэты фактар[15].» 12 лістапада 2019 года начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч сустракаўся з актывам студэнтаў МІУ, дзе зноў агучыў пазіцыю Міністэрства: ВНУ можа альбо адмовіцца ад акрэдытацыі па азначаных спецыяльнасцях, альбо выправіць памылкі і прайсці новую акрэдытацыю, а студэнтам дадуць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ ў любым выпадку[16]. 15 лістапада 2019 года рэктара МІУ выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, што прынялі да разгляду дакументы па акрэдытацыі гэтай ВНУ і вынеслі яму папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, маючы на ўвазе пікет студэнтаў 11 лістапада[17].

13—18 сакавіка 2020 года МІУ зноў беспаспяхова спрабаваў прайсці акрэдытацыю, і тады большасць студэнтаў азначаных спецыяльнасцей накіравалі на атэстацыю ў Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і БІП - Інстытут правазнаўства[18][19][20].

1 ліпеня 2020 г. на агульным сходзе студэнтаў спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", навучэнцам гэтай спецыяльнасці рэктар МІУ параіў перавесціся ў БДТУ, з якім МІУ заключыў спецыяльнае пагадненне, а тым, хто застанецца падымуць аплату за навучанне. Пры гэтым, тым, хто вырашыць перавесціся, трэба будзе даплаціць больш за 1000 руб. і здаць да 17 экзаменаў акадэмічнай розніцы[21].

У красавіку 2022 года студэнты МІУ атрымалі паведамленне аб неабходнасці пераводу ў іншыя адукацыйныя ўстановы «ў сувязі з планаваным у 2024 годзе спыненнем адукацыйнай дзейнасці»[22].

Зноскі

Спасылкі