Мінскі абласны суд

Мінскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Мінскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Мінску па адрасе вул. Свярдлова, 3.

Мінскі абласны суд
Інстанцыясуд першай інстанцыі, суд апеляцыйнай інстанцыі, суд касацыйнай інстанцыі
ЮрысдыкцыяМінская вобласць
Мовы справаводствабеларуская і руская
Кіраўніцтва
СтаршыняВалерый Пятровіч Крайко
Зала пасяджэнняў
МесцазнаходжаннеМінск
Адрас220050 г.Мінск, вул. Свярдлова, 3
Будынак Мінскага абласнога суда

Мінскі абласны суд складаецца з 27 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.

Гісторыя

Мінскі абласны суд створаны ў 1939 годзе на падставе Закона «Аб судаўладкаванні СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік», прынятага 2-й сесіяй Вярхоўнага Савета СССР 16 жніўня 1938 года[2].

Суд часова спыніў сваю працу ў час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў. Аднавіў працу ў 1944 годзе. У 1953 годзе пабудаваны будынак па вуліцы Свярдлова, у якім размешчаны Мінскі абласны суд[2] (  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000240шыфр 713Г000240).

Кіраўніцтва

  • Валерый Пятровіч Крайко (Старшыня Мінскага абласнога суда)
  • Валянцін Аляксеевіч Вердыш (першы намеснікі)
  • Генадзій Фёдаравіч Кляшчонак (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах)
  • Аляксей Міхайлавіч Ляўковіч (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)

Старшыні

Зноскі

Спасылкі