Мінская вышэйшая партыйная школа
- Старонка
- Размовы
Мінская вышэйшая партыйная школа (ВПШ (Мінск)) | |
---|---|
Заснаваны | 1956 |
Год закрыцця | 1991 |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Карла Маркса, 31 |
Мінская вышэйшая партыйная школа — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, якая займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання. Размяшчалася ў будынку па вуліцы Карла Маркса, 31.
З 26 верасня 1944 г. працавала Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ, якая мела аддзяленні арганізацыйна-партыйнай работы, журналістыкі, да 1951 года — камсамольскай работы. Тэрмін навучання 2 гады, з 1953 года — 3 гады. У 1956 годзе Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ пераўтворана ў Мінскую вышэйшую партыйную школу, якая вяла падрыхтоўку і перападрыхтоўку партыйных і савецкіх работнікаў, работнікаў друку, радыё, тэлебачання. Тэрмін навучаіння 4 гады; у 1962 г. адкрыта аддзяленне з двухгадовым тэрмінам навучання для асоб з вышэйшай адукацыяй. На базе вышэйшай партыйпай школы працавалі курсы павышэння кваліфікацыі партыйных і савецкіх работнікаў, курсы старшынь і сакратароў сельсаветаў, Рэспубліканская камсамольская школа[1]. Сярод пастаянных навучальных дысцыплін, у школе важнае месца адводзілася выкладанню эканамічных навук, асабліва ў вобласці палітэканоміі, эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, кіравання і эканомікі СССР. Гэтыя дысцыпліны выкладаліся ў адпаведнасці з устаноўкамі, уласцівымі партыйнай адукацыі, указаннямі КПСС і КПБ.
У 1988 годзе на 10 кафедрах вышэйшай партшколы выкладалі 95 педагогаў, у т. л. 11 дактароў і 76 кандыдатаў навук[1].
У 1991 годзе праца школы спынена ў сувязі з забаронай Вярхоўнага Савета БССР дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі.
У цяперашні час у будынку былой Мінскай вышэйшай партыйнай школы размяшчаюцца філалагічны і эканамічны факультэты БДУ.