Мінна-чэхлікавыя молі

Мінна-чэхлікавыя молі (Incurvariidae) — сямейства матылёў.

Мінна-чэхлікавыя молі

Incurvaria masculella
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Incurvariidae Spuler, 1898


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118818
NCBI  98958
EOL  846
FW  134438

Апісанне

Размах крылаў 9—16 мм. Матылі цёмныя, з доўгімі вусікамі і кароткім хабатком. Крылы ўкрытыя лускавінкамі і дробнымі шыпікамі. Пярэднія крылы выцягнутыя, з светлымі плямамі і металічным бляскам, радзей з крапінкамі.

Пашырэнне

Incurvaria masculella

Вядома больш за 50 відаў, пашыраных у Палеарктыцы, з іх на Беларусі 2 віды:

  • Incurvaria masculella
  • Incurvaria pectinea

Асаблівасці біялогіі

Лёт матылёў у маі — жніўні. Вусені мініруюць пупышкі, лісце і сцяблы, пазней ператвараюць міну ў чэхлік і жывуць у ім на глебе, кормяцца ніжэйшымі раслінамі і апалым лісцем.

Літаратура

  • Піскуноў У. Мінна-чэхлікавыя молі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.