З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілаш Абрэнавіч |
---|
Милош Обреновић |
![Мілаш Абрэнавіч 1848 г. Карціна работы аўстрыйскага мастака Морыца М. Дафінгера](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/MilosObrenovic_1848.jpg/305px-MilosObrenovic_1848.jpg) Мілаш Абрэнавіч 1848 г. Карціна работы аўстрыйскага мастака Морыца М. Дафінгера |
|
|
|
Папярэднік | пасада заснавана |
---|
Пераемнік | Міхаіл Абрэнавіч |
---|
|
Нараджэнне | 7 (18) сакавіка 1780
|
---|
Смерць | 14 (26) верасня 1860 (80 гадоў) ці 26 верасня 1860(1860-09-26)[2] (80 гадоў)
|
---|
Месца пахавання | |
---|
Род | Абрэнавічы |
---|
Імя пры нараджэнні | серб. кір.: Милош Теодоровић |
---|
Бацька | Todor Mihailovic[d][3] |
---|
Маці | Višnja Urošević[d] |
---|
Жонка | Ljubica Vukomanović[d][4] |
---|
Дзеці | Milan Obrenović II[d], Mihailo Obrenović III[d], Tudor Obrenovic, Prince of Serbia[d][3], Gabriel Obrenovic, Prince of Serbia[d][3], Petrija Obrenovic, Princess of Serbia[d][3], Savka Obrenovic, Princess of Serbia[d][3] і Marija Obrenovic, Princess of Serbia[d][3] |
---|
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква |
---|
Член у | |
---|
Манаграма | ![Манаграма](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Royal_Monogram_of_Prince_Milo%C5%A1_Obrenovi%C4%87_I_of_Serbia.svg/40px-Royal_Monogram_of_Prince_Milo%C5%A1_Obrenovi%C4%87_I_of_Serbia.svg.png) |
---|
Узнагароды | |
---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, сербск.: Милош Обреновић) — князь Сербіі ў 1815—1839 і 1858—1860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.
Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.
Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сербскім паўстанні, якое ўзначаліў Карагеоргій Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргій забіў (1810) яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасля гэтага два лідары паўстання ўступілі ў востры канфлікт.
У 1815 годзе ўзначаліў Другое сербскае паўстанне. Пад ціскам Расіі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сербіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.
Армія прымусіла яго адрачыся ад прастола (1839), аднак ён вярнуўся на трон (1858).
Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя метады кіравання. Здушыў некалькі паўстанняў у краіне. У 1835 быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), па якім засноўваўся парламент.
Падчас Другога сербскага паўстання Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітанне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сербаў.
Зноскі
↑ а б в г д е Lundy D. R. The Peerage↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.