Мікула
Мікула — князь у Полацкай зямлі ў 12 ст.
Пра Мікулу сведчыць імя па бацьку Усяслава Мікуліча, лагожскага (лагойскага) князя ў 1180 г. На думку Э. М. Загарульскага паданую ў працы 1994 г., Мікула быў братам ізяслаўльскага кн. Брачыслава[1], т.б. сынам Давыда Усяславіча, у наступнай сваёй працы ад 1998 г., даследчык ужо прытрымліваўся меркавання, што Мікула мог быць сынам ці ўнукам Глеба Усяславіча або гэта хрысціянскае імя Усевалада Глебавіча[2]. Да меркавання, што Мікула сын менскага кн. Глеба Усяславіча схіляецца В. Л. Насевіч. А. М. Рапаў мяркуе, што Мікула мог быць сынам ізяслаўльскага кн. Валодшы і валодаць удзелам у Ізяслаўльскім княстве.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты.;
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, − 260 с.;
- Загорульский Э. М. Генеалогия полоцких князей Изяславичей. — Мн. : ВУЗ-ЮНИТИ, 1994. — 31 с. 3000 экз. ISBN 985-431-001-9: Б. ц.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці