Мядзеневіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мядзе́невіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стайкі.

Мядзеневіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уБаранавіцкі раён
Уключае8 населеных пунктаў (2009)
Адміністрацыйны цэнтрМядзеневічы (1940—1974)
Арабаўшчына (1974—1986)
Стайкі (1987—2013)
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
19 студзеня 1987
Дата скасавання19 мая 1986,
26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009)671
Часавы поясUTC+03:00

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Мядзеневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзена вёска Стайкі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. 21 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзена вёска Арабаўшчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мядзеневіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[4]. 27 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арабаўшчына. 19 мая 1986 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага пассавета і Крошынскага сельсавета.

19 студзеня 1987 года Мядзеневіцкі сельсавет адноўлены з цэнтрам у вёсцы Стайкі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы былі далучаны да Сталовіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[6], з іх 92,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі