Мядзвежынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці БССР

Мядзве́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новае Мядзвежына.

Мядзвежынскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уМінскі раён
Уключаў17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрНовае Мядзвежына
Дата ўтварэння17 лютага 1930
Дата скасавання20 студзеня 1960

Утвораны 17 лютага 1930 года як Мінскі прыгарадны сельсавет у складзе гарадской рысы горада Мінска шляхам аб’яднання скасаваных Сляпянскага і 1-га Мінскага прыгараднага сельсаветаў. Цэнтр — горад Мінск. З 26 мая 1935 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 21 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новае Мядзвежына, сельсавет перайменаваны ў Мядзвежынскі. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ждановіцкага (10 населеных пунктаў: Бараноўшчына, гадавальнік Бараноўшчына, Дзегцяроўка, Красны Бор, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Мядзвежына, Тарасава, Цівалі і Яркова) і Шчомысліцкага (7 населеных пунктаў: Аташкі, Крапіўка, Міхалова, Пятроўшчына, Рылаўшчына, Сухарава і Траскоўшчына) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.