Мэйбі Бэйбі
Мэйбі Бэйбі | |
---|---|
руск.: Мэйби Бэйби | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1995[1] (28 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтар-выканаўца |
Жанры | тын-поп[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
maybeland.me (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэйби Бэйби (бел.: Мэйбі Бэйбі; сапраўднае імя — Вікторыя Уладзіміраўна Лысюк; нар. 27 верасня 1995, Жабінка, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — расійская і беларуская спявачка, былая ўдзельніца расійскага гурта «Френдзона».
Біяграфія
Мэйбі Бэйбі нарадзілася ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці Беларусі.
Скончыла Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін, дзе з’яўлялася старшынёй студэнцкага савета. У 2017 ці 2018 годзе сябар дзяўчыны Уладзімір Галат прыцягнуў яе ў свой музычны праект, вядомы цяпер як гурт «Френдзона».
Трэцяй удзельніцай праекта стала Віка — сяброўка Галата, якую можна ўбачыць у яго кліпах. Віка была фанаткай кей-попа і займалася танцамі, яна прынесла ў гурт музычную кросжанравасць, якую прадугледжвае папулярная карэйская музыка.
- — «Галат не атрымаў прызнання ў рэпе — тады ён прыдумаў гурт Френдзона. Вось яго гісторыя» — The Flow, 10 сакавіка 2020.
13 чэрвеня 2018 года ў Мэйбі Бэйбі выйшаў сольны сінгл з песняй «Аскорбинка»[3]. 4 сакавіка наступнага, 2019-га, года свет выйшла абноўленая версія («Аскорбинка 2.0»)[3] і кліп да яе[4][5].
24 ліпеня 2018 года ў дзяўчыны выйшаў сольны міні-альбом «Только если в щёчку»[6], куды ўвайшла, у прыватнасці, песня «Бутылочка», у якой Мэйбі Бэйбі гуляе з сяброўкамі ў бутэлечку на піжамнай вечарыне.
У маі 2019 года выйшаў сінгл з песняй «Любимая школа»[7].
11 кастрычніка 2019 года выйшла песня «Тамагочи», запісаная ў дуэце з Алёнай Швец.
14 ліпеня 2020 года выйшаў дуэт з Дорай «Не исправлюсь»[8][9]. У верасні на сумесную з Дорай песню выйшаў кліп[10][11].
30 ліпеня 2020 года выйшла песня «Ахегао», 18 лістапада— «Бла Бла», 2 снежня — песня «Пока молодой» (запісаная разам з гуртом «Хлеб»).
У верасні 2020 года Віка прыняла ўдзел у шоу «Музыкалити» Максіма Галкіна разам з Дзмітрыем Малікавым.
16 лютага 2021 года выйшаў трэк «Планета М» і анімацыйнае відэа да яго[12], 18 чэрвеня — «Банда-пропаганда» ў дуэце з Крокі (Уладзімірам Галатам)[13].
14 снежня 2021 года выйшаў дуэт з Дорай «Барбисайз».
11 лютага 2022 года выйшаў трэк «sH1pu4Ka!».
18 лютага 2022 года выйшаў сумесны трэк «Хината» разам з LXNER для яго альбома Elysium.
Пасля расфармавання гурта «Френдзона» была абвешчаная праца над першым поўнафарматным альбомам пад назвай «Мэйбилэнд».
7 мая 2022 года выпусціла дзіс на рэп-выканаўцу Інстасамку[14].
29 ліпеня 2022 года выйшаў трэк «Дакимакура»[15].
18 жніўня 2022 года выйшаў трэк і відэакліп «Maybe F**king Baby» з дэбютнага альбома «Мэйбилэнд», а праз дзень выйшаў сам дэбютны студыйны альбом «Мэйбилэнд» які складаецца з 16 трэкаў.
Імідж Мэйбі Бэйбі ў гурце «Френдзона» — «сцярвозная дзяўчына з блакітнымі валасамі».
Песні Мэйбі Бэйбі як персанажа […] павінны быць […] сцярвознымі, капрызнымі, са своеасаблівым гумарам і лексікай («Бусь-бусь цябе ў шчочку, бусь-бусь, бусь-бусь цябе ў лобік, бусь-бусь, бусь-бусь цябе у губкі, бусь-бусь цябе ў носік»), з пастаяннымі адсылкамі да заблытаных узаемаадносін з іншымі ўдзельнікамі праекта, са знарочыста ідыёцкім сінтэзатарным саўндам і лялечным голасам.
- — З рэцэнзіі Аляксея Мажаева на дэбютны міні-альбом Мэйбі Бэйбі «Только если в щёчку».
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Назва | Падрабязнасць |
---|---|
«Мэйбилэнд» |
|
Міні-альбомы
Назва | Падрабязнасць |
---|---|
«Только если в щёчку» |
|
Сінглы
Год | Назва | Чарты | ||
---|---|---|---|---|
СНД[17] | ||||
TopHit Top Radio & YouTube Hits | TopHitTop Radio Hits | TopHit Top YouTube Hits | ||
2018 | «Аскорбинка» | 24 | — | 3 |
2019 | «Аскорбинка 2.0» | |||
«Любимая школа» | 985 | — | 71 | |
«Бесконечное лето» | ||||
«Тамагочи» (Мэйбі Бэйбі & Алёна Швец) | ||||
2020 | «Не исправлюсь» (Дора & Мэйбі Бэйбі) | |||
«Ахегао» | ||||
«Бла Бла» | ||||
«Пока молодой» (Мэйбі Бэйбі & «Хлеб») | ||||
2021 | «Планета М» | |||
«Банда-пропаганда»(Мэйбі Бэйбі & Крокі) | ||||
«Лаллипап» | ||||
«Барбисайз» (Дора & Мэйбі Бэйбі) | ||||
2022 | «sH1pu4Ka!» | |||
«Боль» (quiizzzmeow & Мэйбі Бэйбі) | ||||
«Дакимакура» | ||||
«Мотылёк» (IOWA & Мэйбі Бэйбі) |
Удзел на рэлізах ў іншых выканаўцаў
Год | Выканаўца | Музычны рэліз | Трэк |
---|---|---|---|
2022 | LXNER | Elysium | «Хината» |
Дора | Miss | «Барбисайз» | |
нексюша | «И смех и грех» | «Девочка с косичками» |
Відэаграфія
- 2018 — Бутылочка
- 2018 — Аскорбинка 2.0
- 2020 — Лаллипап
- 2020 — Ахегао
- 2020 — Не исправлюсь (разам з Дорай)
- 2021 — Планета М (Lyric Video)
- 2021 — Банда-пропаганда (разам з Крокі Боя)
- 2022 — Instasamka diss
- 2022 — Maybe F*cking Baby!
- 2022 — Похрюкай (Live Performance)
- 2022 — Дакимакура
Зноскі
Мэйби Бэйби & Френдзона - Аскорбинка . TopHit. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
Мэйби Бэйби - Любимая лошадка (Примечание: Опечатка, должно быть «Любимая школа».) . TopHit. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.