Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе — зборная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на турнірах па баскетболе. У фінальных этапах чэмпіянату Еўропы не выступала ніколі.

Беларусь Беларусь

Лагатып

Рэйтынг ФІБА56-е (26 лютага 2019)
Член ФІБА з1992
Рэгіён ФІБАФІБА Еўропа
Нацыянальная федэрацыяБеларуская федэрацыя баскетбола
ТрэнерРасціслаў Вяргун
Алімпійскія гульні
Удзелы0
Медаліняма
Чэмпіянаты свету
Удзелы0
Медаліняма
Чэмпіянат Еўропы
Удзелы0
Медаліняма
Форма
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Дамашняя
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Гасцявая

Гісторыя

Кваліфікацыя Чэмпіянату свету па баскетболе 2023 года

Прэкваліфікацыя

У канцы снежня 2019 года Беларуская федэрацыя баскетбола аб’явіла аб прызначэнні Расціслава Вяргуна на пасаду галоўнага трэнера зборнай[1].

29 кастрычніка 2019 года ў выніку жараб’ёўкі зборная Беларусі апынулася ў групе А папярэдняга раўнда кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Зборная перайграла двойчы каманду Кіпра (97:41, 89:53) і каманду Албаніі (90:50, 93:72). Зборную Партугаліі Беларусь перамагла ў хатнім матчы (72:56), аднак у гасцях прайграла (75:57), у выніку чаго заняла 2-е месца ў групе. Заняўшы другое месца ў групе, зборная перайшла ў другі этап кваліфікацыі. Знаходзячыся ў 3-м кошыку, у выніку праведзенай 28 красавіка 2021 года жараб’ёўкі зборная апынулася ў групе D. У сувязі з пандэміяй COVID-19 матчы этапу прайшлі ў адной краіне — Партугаліі. У групе зборная двойчы сустракалася са зборнай Латвіі (83:92, 60:83) і зборнай Румыніі (77:72, 94:66). Двойчы прайграўшы Латвіі і двойчы перамогшы Румынію, зборная Беларусі заняла другое месца ў групе і атрымала права выступіць у кваліфікацыі.

Кваліфікацыя

У выніку жараб’ёўкі, якая прайшла 31 жніўня 2021 года, Беларусь апынулася ў групе В, дзе перамагла ў першым туры зборную Турцыі (84:70). Па прычыне падтрымкі, якую беларускі бок аказвае расійскай агрэсіі супраць Украіны, Хоўм-офіс Вялікабрытаніі (Дэпартамент унутраных спраў Вялікабрытаніі) 26 лютага 2022 года ануляваў візы зборнай Беларусі перад матчам супраць зборнай Вялікабрытаніі, які павінен быў адбыцца ў Ньюкасле 28 лютага 2022 года[2].

Склад

У прэ-кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 зборная Беларусі была прадстаўлена ў наступным складзе[3][4]:

 Склад зборнай Беларусі па баскетболе
ІгракіТрэнеры
Паз.ІмяДата нараджэння (узрост)РостКлуб
Ф16Яўген Белянкоў11 чэрвеня 1995 (29 гадоў)198 см Цмокі-Мінск
РА13Сяргей Вабішчэвіч4 чэрвеня 1988 (36 гадоў)191 см Цмокі-Мінск
ЦФ15Аляксандр Семянюк14 верасня 1993 (30 гадоў)207 см Цмокі-Мінск
А1Вячаслаў Корж23 верасня 1986 (37 гадоў)193 см Цмокі-Мінск
ЛФ8Мікіта Мешчаракоў16 чэрвеня 1988 (36 гадоў)203 см Цмокі-Мінск
Ц9Арцём Парахоўскі6 кастрычніка 1987 (36 гадоў)210 см Макабі Тэль-Авіў
АА10Віталь Лютыч9 мая 1992 (32 гады)198 см Енісей
ЛФ12Дзмітрый Паляшчук21 мая 1985 (39 гадоў)205 см Цмокі-Мінск
РА18Маалік Уэйнс2 мая 1991 (33 гады)185 см Жавентут
РА1Дэван Садлер10 мая 1991 (33 гады)188 см Цмокі-Мінск
АА14Аляксандр Кудраўцаў23 мая 1980 (44 гады)190 см Цмокі-Мінск
Ф7Максім Салаш6 мая 1996 (28 гадоў)206 см Цмокі-Мінск
Галоўны трэнер

Аляксандр Круцікаў

Асістэнты трэнера

Ягор Мешчаракоў
Войтэк Валіх


Легенда
  • (К) Капітан каманды

Турнір: Прэ-кваліфікацыя чэмпіянату свету-2019
Апошняе змяненне: 13 жніўня 2017

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі