Мовы Украіны

Мовы Украі́ны — мовы, якія ў цяперашні час або ў гістарычна засведчаныя эпохі існавання краіны выкарыстоўваліся насельніцтвам Украіны.

Найраспаўсюджанай ва Украіне мовай з’яўляецца ўкраінская мова, пасля якой значнае пашырэнне мае руская мова. У асобных рэгіёнах і раёнах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцей распаўсюджаныя румынская, малдаўская, венгерская, балгарская, польская, крымскататарская, цыганская, гагаузская, яўрэйскія мовы і г.д. Шырока распаўсюджаныя дыялекты і змяшаныя формы маўлення, што паўставалі ў выніку змяшэння ўкраінскай і рускай моў з дадаткам лексічных адзінак і іншых элементаў іншых моў. Сярод насельніцтва, у прыватнасці той часткі, што вылучае час адпаведнаму вывучэнню або кантактам з прадстаўнікамі іншых краін, мае распаўсюджанне веданне замежных моў, асабліва англійскай.

Заканадаўства Украіны ўстанаўлівае ўкраінскую мову ў якасці дзяржаўнай і прызнай мовы нацыянальных меншасцей краіны. Так, паводле Канстытуцыі Украіны ўкраінская мова мае дзяржаўны статус, атрымліваючы падтрымку ў галінах жыцця краіны; апрача таго, паводле Канстытуцыі дзяржава спрыяе вывучэнню моў міжнародных зносін і развіццю моў нацыянальных меншасцей, у прыватнасці рускай[1].

Паводле перапісу насельніцтва ва Украіне 2001 года ўкраінскую мову лічаць роднай 67,5 % насельніцтва краіны, рускую — 29,6[2]. Украінскую мову выкарыстоўваюць у мэтах зносін прыкладна 53,3 % грамадзян краіны, рускую — 44,5 %, але існуюць і іншыя падлікі[3][4]. Атрыманне больш дакладнай інфвармацыі сустракаецца з цяжкасцямі з прычыны шматграннасці тэрміну родная мова (пад якою могуць мецца на ўвазе мова этнасу, мова думак і найчасцейшых зносін чалавека або мова дзяцінства) і адсутнасці ўліку суржыку, носьбіты якога пры апытанні могуць лічыць сваё маўленне ўкраінскай або рускай мовай.

Агулам украінская мова мае перавагу ў заходняй, цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках Украіны, руская пераважае на Данбасе, у Крыме і ў паўднёвай Украіне[5]. Ва Украіне, асабліва ў этнічна змяшаных рэгіёнах, такіх як Закарпацце, Данбас, Адэская вобласць, Крым часта распаўсюджаныя з’явы білінгвізму (выкарыстанне дзвюх моў адразу або ў блізкіх умовах) або полілінгвізму (выкарыстанне больш за дзвюх моў).

На звесткі пра лінгвагеаграфію Украіны істотна ўплываюць розныя інтэрпрэтацыі існавання суржыку ў краіне (параўн. трасянка) — сукупнасці няўстойлівых формаў змяшанага ўкраінска-рускага маўлення, якое найбольш распаўсюджаным з’яўляецца на г.зв. Левабярэжжы, ва ўсходняй частцы краіны.

Моўны склад насельніцтва

Найбольш распаўсюджаная родная мова паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, 2001 г.
Найбольш распаўсюджаная родная мова ў сельскіх, пасялковых і гарадскіх радах, 2001 г.

Моўны склад насельніцтва Украіны паводле перапісу насельніцтва 2001 года[6][7]:

моваколькасцьдзеля
украінская32 577 46867,53 %
руская14 273 67029,59 %
крымскататарская231 3820,48 %
малдаўская185 0320,38 %
венгерская161 6180,34 %
румынская142 6710,30 %
балгарская134 3960,28 %
беларуская56 2490,12 %
армянская51 8470,11 %
гагаузская23 7650,05 %
цыганская22 6030,05 %
іншыя мовы178 7640,38 %
мова не ўказаная201 4370,42 %

Звесткі апытанняў

1624 снежня 2002 года сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова было праведзенае даследаванне па ўзроўні выкарыстоўвання моў ва Украіне (гл. вышэй). Апытана 2010 рэспандэнтаў з 123 населеных пунктаў узростам звыш 18 гадоў. Хіба выбаркі — 2,3 %.

Даследаванне Інстытуту сацыялогіі НАН Украіны, праведзенае ў 2005 годзе, сведчыць, што ўкраінскую мову лічылі роднаю 64,3 % насельніцтва, рускую — 34,4 %, 1,5 % прыпалі на іншыя мовы. Моваю зносін дарослага насельніцтва ў асноўным сталі ўкраінская (41,8 %) і руская (36,4 %), 21,6 % апытаных пазначылі, што выкарыстоўваюць у зносінах абедзве мовы ў залежнасці ад абставін.

У кастрычніку 2009 года агенцтва «ФОМ-Украина» правяло ўласнае апытанне, згодна з якім 52 % апытаных заявілі пра рускую мову як мову ўласных зносін, 41 % аддаў перавагу ўкраінскай мове, 8 % заявіла, што выкарыстоўвае для гэтых мэтаў суржык[21]. Апытанне лістападу гэтага ж года ўстанавіла, што 54,7 % ад насельніцтва Украіны не лічыць моўнае пытанне значным, выказваючыся за права кожнага грамадязніна размаўляць на ўласнай мове і патрабуючы вырашэння іншых праблем, 28,3 % насельніцтва палічылі моўнае пытанне прыкметнай праблемай, якую, аднак, можна адкласці; 14,7 % апытаных палічылі, што моўнае пытанне з’яўляецца актуальным і належыць неадкладнага вырашэння[22].

Апытанне групы Research & Branding Group, праведзенае 1222 жніўня 2011 года шляхам асабістага інтэрв’ю ў 24 вобласцях Украіны і Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, адлюстроўвае вынікі рэспандэнтаў, абраных паводле квотнай выбаркі, якая прадстаўляе дарослае насельніцтва краіны паводле месца пражывання (вобласць, рэспубліка), плоццю і ўзростам. Сярэдняя хіба выбаркі — 2,2 %, апытана 2075 асоб. У 2011 годзе гэтаю ж кампаніяй было ўстаноўлена, што 65 % і 33 % адпаведна лічаць роднымі ўкраінскую і рускую мовы; узровень валодання размоўнай і пісьмовай рускай мовай склаў 76 %, украінскай — 69 %, але адначасова з гэтым 46 % аддае перавагу зносінам па-ўкраінску, 38 % — па-руску, 16 % — абедзвюм мовам адразу.

У маі 2012 года даследаванне групы «Рейтинг» выявіла, што 50 % рэспандэнтаў роднай мовай лічыць украінскую, 29 % — рускую, 20 % — украінскую і рускую адразу, 1 % — іншую[23].

Украінская мова

З’яўленне ўкраінскай мовы ва Украіне звязваецца з паступовым эвалюцыянаваннем старажытных усходнеславянскіх дыялектаў у кніжную пісьмовую мову Вялікага Княства Літоўскага, якая, апрача таго, мела народна ўжываныя формы. Падобныя формы народнага маўлення, у сваю чаргу, прыкладна з XVIIXVIII ст. развіліся ў сучасную ўкраінскую мову. Пачынаючы з гэтай эпохі ўкраінская мова распаўсюджваецца на поўдзень і ўсход сучаснай Украіны дзякуючы засяленню ўкраінцамі тэрыторый былых цюркскіх дзяржаў. У пачатку ХХ ст. украінская мова атрымлівае афіцыйны статус у Заходне-Украінскай і Украінскай народных рэспубліках.

Украінская мова мае дзяржаўны статус ва Украіне, выкарыстоўваючыся ў актах і іншых афіцыйных дакументах дзяржаўных органаў улады і органаў мясцовага самакіравання. Украінская мова выкарыстоўваецца пры афіцыйным афармленні ўрадавай інфармацыі, а таксама ў вялікім аб’ёме сродкамі масавай інфармацыі, установамі культуры, іншымі ўстановамі і г.д.

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2001 года 67,5 % насельніцтва Украіны ўказала ўкраінскую мову ў якасці роднай, што на 2,8 % больш у параўнанні з вынікамі перапісу насельніцтва ў СССР 1989 года. Вольнае валоданне ўкраінскай мовай пазначылі 42 374 848 жыхароў краіны, а менавіта 87,8 % ад яе насельніцтва, у тым ліку 97 % украінцаў, 95 % палякаў, больш за 60 % яўрэяў, беларусаў і цыганоў, больш за 50 % рускіх, грэкаў, малдаванаў і армянаў. У той час самы нізкі ўзровень валодання ўкраінскай мовай адзначаецца сярод румынаў, балгараў і крымскіх татараў — 44, 42, 20 працэнтаў адпаведна.

У найбольшай ступені ўкраінская мова распаўсюджаная ў цэнтральнай, паўночнай і заходняй Украіне, тады як на поўдні і ўсходзе мова паўнавартасна функцыянуе толькі ў сельскай мясцовасці, у вялікіх гарадох поўдня і ўсходу яе выкарыстанне абмяжоўваецца толькі дзяржаўнымі ўстановамі.

Паводле звестак Кіева-Магілянскай акадэміі на 2002 год украінскай мове як мове пераважных зносін (у адрозненне ад панятку роднай мовы) аддае перавагу 43,9 % насельніцтва Украіны. Найбольшыя памеры адрозненняў між дзеллю асоб, што вызначаюць у якасці роднай мовы ўкраінскую, і дзеллю асоб, якія вызначаюць украінскую як асноўную мову ўласных зносін, прасочваецца на ўсходзе, поўдні Украіны і Кіеве, дзе працэнтная дзеля асоб, што лічаць украінскую мову роднай, хістаецца ў межах 40—60 %, працэнтная дзеля асоб, што лічаць украінскую мову ў якасці асноўнай мовы ўласных кантактаў — у межах 10—25 %. У асноўным падобная лінгвагеаграфічная акалічнасць тлумачыцца гістарычным панаваннем рускай мовы ў такіх галінах дзейнасці як адукацыя, навука, юрыспрудэнцыя, адміністрацыя і літургія.

Даследаванне геаграфіі і дыялектаў украінскай мовы дазваляе шэрагу даследчыкаў прыходзіць да высновы, што ўкраінская мова замацоўвае ўласны статус як агульнанацыянальнай мовы Украіны. Між іншым, у сучаснай Украіне самымі характэрнымі рысамі моўнае палітыкі сталі павелічэнне долі ўкраінскай мовы ў адукацыйным працэсе, узбагачэнне лексікі ўкраінскай мовы пурызмамі, дыялектызмамі, культурнымі і навуковымі неалагізмамі.

Руская мова

Першыя носьбіты рускай мовы на тэрыторыі сучаснай Украіны з’явіліся як параўнальна нешматлікія перасяленцы з Маскоўскай дзяржавы, пасяленне якіх пачынае фіксавацца прыкладна XVII ст. У часы індустрыялізацыі пад канец ХІХ ст. рускія пачалі актыўна засяляць буйныя ўкраінскія гарады, у выніку чаго ў шэрагу гарадоў рускія пачалі складаць значную або большую частку ад насельніцтва. На часы СССР прыпадае іншая прыкметная хваля рускамоўных перасяленцаў, якія прыцягваліся ва Украіну ў мэтах ажыццяўлення іднустрыялізацыі, гэтаю ж эпохай датуецца адзін з наймацнейшых этапаў русіфікацыі краіны, калі руская мова стала прэстыжнай мовай на поўдні і ўсходзе краіны. Асаблівым чынам вылучаецца паўвостраў Крым, які, будучы прыяднаным да УССР у сярэдзіне ХХ ст., мае перавагу этнічных рускіх і рускай мовы ў насельніцтве.

Рускую мову лічаць роднай 29,6 % насельніцтва Украіны (гл. вышэй). Руская мова ў асноўным распаўсюджаная ў паўднёвай і ўсходняй Украіне. У параўнанні з перапісам насельніцтва СССР 1989 года гэтая дзеля знізілася на 3,2 %.

Крымскататарская мова

Крымскататарская мова — адна з нешматлікіх моў Украіны не-індаеўрапейскага паходжання, належыць да цюркскай сям’і моў. Гістарычны арэал ахопліваў паўвостраў Крым і прылеглыя часткі паўднёвай кантынентальнай Украіны, але ў апошняй мова выйшла з ужытку ў выніку разгрому Крымскага ханства і засялення рэгіёна ўкраінцамі і, часткова, іншымі народамі. У ХХ ст. стан мовы пагоршыўся ў выніку дэпартацыі крымскіх татараў, але ў асноўным большая частка крымскіх татараў лічыць мову роднай (92 %)[2].

За крымскататарскай мовай замацоўваецца шэраг афіцыйных функцый паводле канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, прынятай у 1998 годзе[24]. У лютым—сакавіку 2014 года ў выніку крымскага крызісу паўвостраў быў фактычна анексаваны Расіяй, якой было абвешчана ўтварэнне новага суб’екта федэрацыі — Рэспублікі Крым, у якой крымскататарская мова таксама атрымала афіцыйны статус[25].

Венгерская мова

Як і крымскататарская мова, венгерская мова не належыць да індаеўрапейскай сям’і, уваходзячы ў склад уральскай сям’і моў. Венгерская мова з’явілася на тэрыторыі сучаснай Украіны прыкладна на мяжы другога тысячагоддзя н.э. як вынік міграцыі некаторых фіна-ўгорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сібіры ў Еўропу, калі пэўная частка продкаў венграў — вуграў — асела ў Закарпацці і часткова адцясніла мясцовыя ўсходнеславянскія плямёны. Неўзабаве Закарпацце трапіла ў склад Венгрыі і, за некаторымі выняткамі, заставалася ў яе складзе да 1918 года, што стала прычынай яе прывілеяванага становішча ў гэты перыяд.

Венгерская мова ў асноўным прадстаўленая кампактным арэалам у Закарпацкай вобласці пры мяжы з Венгрыяй. Венгры Украіны ў пераважнай большасці лічаць венгерскую мову роднай мовай (95,4 %)[2], пры гэтым некаторая частка іншых этнасаў Закарпацкай вобласці таксама лічыць мову роднай. Мова мае параўнальна шырокія пазіцыі ў мясцовай адукацыі.

Малдаўская мова

Малдаўская мова распаўсюджаная ў асноўным у раёнах ля мяжы з Малдовай і Румыніяй. Большасцю сучасных лінгвістаў разглядаецца як адны з дыялектаў румынскай мовы.

Румынская мова

Носьбіты румынскай мовы ва Украіне пражываюць у асноўным у раёнах, блізкіх да мяжы з Румыніяй, у прыватнасці ў Чарнавіцкай вобласці. Большая частка ўкраінскіх румынаў (91,7 %) лічыць роднай мовай румынскую[2].

Балгарская мова

З’яўленне балгараў звязанае з перасяленнем некаторых балгараў ва Украіну ў часы Расійскай імперыі. Найбольш балгарская мова ва Украіне прадстаўленая на поўдні Адэскай і Запарожскай вобласцей. 64,2 % балгараў Украіны лічыць балгарскую мову роднай[2].

Польская мова

Гісторыя польскай мовы ва Украіне сыходзіць у часы далучэння ўкраінскіх ваяводстваў ВКЛ да Польшчы ў выніку Люблінскай Уніі. Праз Унію ў склад Польшчы трапіў цэнтр і захад Украіны, з прычыны чаго, аналагічна Беларусі і Літве, у гэтых рэгіёнах польская мова стала пераважнай мовай мясцовай шляхты, а таксама асноўнай мовай вялікай часткі галін грамадства і культуры. Ва ўсходняй Украіне, што адносна рана трапіла ў склад Масковіі (потым — Расіі), польская мова мела значна слабейшыя пазіцыі.

Становішча польскай мовы на ўкраінскіх тэрыторыях пасілілася па ўваходжанні Галіччыны і Валыні ў склад міжваеннай Польшчы. Па ўключэнні гэтых тэрыторый у склад СССР большая частка палякаў зазнала дэпартацыю ў рамках абмену насельніцтва між Польшчай і УССР, у выніку чаго пазіцыі польскай мовы ва Украіне істотна пагоршыліся.

Беларуская мова

Беларуская мова ва Украіне распаўсюджаная ў некаторых раёнах на мяжы з Беларуссю (напрыклад, поўнач Ракітнаўскага раёна Ровенскай вобласці), а таксама, у значна меншай ступені, сярод эмігрантаў беларускага паходжання, якія засялялі Украіну ў часы СССР.

Іншыя звесткі

Найбольш распаўсюджаныя родныя мовы ва Украінскай ССР паводле перапісу 1926 году

Ніжэй прыведзенае храналагічнае размеркаванне долі родных моў у межах сучаснай Украіны[26][27].

год перапісуукраінскаярускаяіншыя
1897 / 190070,7 %9,6 %19,7 %
1920 / 192671,3 %11,9 %16,8 %
195973,0 %24,3 %2,7 %
197069,4 %28,1 %2,5 %
197966,4 %31,3 %2,3 %
198964,7 %32,8 %2,5 %
200167,5 %29,6 %2,9 %

Паказчык вольнага валодання ўкраінскай і рускай мовамі сярод найбуйнейшых нацыянальнасцей Украіны[28][29].

нацыянальнасцьколькасцьмовай сваёй
нацыянальнасці
украінскайрускай
украінцы37 541 69396,8 %-58,1 %
рускія8 334 14198,9 %58,8 %-
беларусы275 76331,7 %64,3 %85,8 %
малдаване258 61978,9 %50,7 %71,1 %
крымскія татары248 19394,9 %19,6 %85,9 %
балгары204 57476,0 %42,2 %89,7 %
венгры156 56697,5 %49,1 %31,7 %
румыны150 98994,5 %43,9 %45,5 %
палякі144 13027,6 %94,6 %54,7 %
яўрэі103 5917,6 %77,2 %95,3 %
армяне99 89464,6 %50,0 %87,7 %
грэкі91 54823,4 %57,5 %97,5 %
татары73 30450,1 %46,7 %93,3 %
цыганы47 58753,5 %60,8 %47,0 %
азербайджанцы45 17665,4 %44,4 %84,9 %

У параўнанні са звесткамі перапісу 1989 года колькасць асоб, што лічыць украінскую мову роднай, падвысілася (гл. вышэй). Колькасць асоб, што лічыць рускую мову роднай, знізілася, аднак працэнтнае значэнне асоб, для якіх роднай мовай з’яўляецца іншая мова, узрасла (на 0,4 %, склаўшы 2,9 %)[2]. Паводле іншых крыніц інфармацыі, станам на 2011 год украінскую мову выкарыстоўваюць для зносін 53,3 % насельніцтва Украіны, рускую — 44,5 %, але існуюць іншыя лічбы[3][4]. Згодна са звесткамі Цэнтра эканамічных і палітычных даследаванняў імя Аляксандра Разумкова на 1625 чэрвеня 2012 года (апытанне 2009 асоб старэйшых за 18 год) 43,6 % насельніцтва Украіны выступае за статус дзяржаўнай мовы выключна за ўкраінскай мовай, 23,9 % — за наданне статусу другой дзяржаўнай мовы рускай, 25 % — за наданне афіцыйнага статусу рускай мове ў некаторых рэгіёнах краіны, 2 % — за замацаванне дзяржаўнага статусу выключна за рускай мовай[30].

Ніжэй прыведзеная статыстыка па распаўсюджанасці мовы свайго этнасу як роднай мовы паводле рэгіёнаў Украіны[29].

Адукацыя

У 2008/2009 навучальным годзе ва Украіне ажыццяўлялася вывучэнне ўкраінскай і замежных моў, а таксама моў адізнаццаці нацыянальных меншасцей і карэнных народаў: балгарскай, гагаузскай моў, крымскататарскай, малдаўскай, рускай, грэчаскай, польскай, румынскай, славацкай, венгерскай моў, іўрыту і ідышу[31]. Выпускнікі мелі мажлівасць скласці Знешняе незалежнае ацэньванне (выпускны экзамен) па-ўкраінску, па-крымскататарску, па-руску, па-малдаўску, па-польску, па-румынску або па-венгерску.

МоваКолькасць устаноў з навучаннем на мовеАдукацыя на мове (вучняў)Як прадметЯк факультатыў або гуртокДоля ад агульнай колькасці вучняў (4 438 383)Доля адпаведнага этнасу паводле перапісу 2001 г.
балгарская80959212750,25 %0,42 %
гагаузская14000,03 %0,07 %
іўрыт, ідыш12921140,03 %0,21 %
крымскататарская154841772551530,53 %0,51 %
малдаўская6475615904340,15 %0,53 %
руская1199779423129251816554450,41 %17,20 %
грэчаская30732480,07 %0,19 %
польская51389688944430,29 %0,30 %
румынская89216716830,51 %0,31 %
славацкая792242020,011 %0,013 %
венгерская661640713372780,41 %0,32 %

У 2008/2009 навучальным годзе ва Украіне функцыянавала 20 045 агульнаадукацыйных навучальных устаноў, у якіх вучылася 4 438 383 вучні, у тым ліку:

  • 1 199 агульнаадукацыйных навучальных устаноў — з навучаннем па-руску, 403 719 вучняў;
  • 1 628 школаў — з навучаннем па-руску і ўкраінску (па-руску — 368 594 вучні).

Апрача таго, таксама працуюць школы з шматмоўнай адукацыяй (украінская, руская, крымскататарская; украінская, руская, румынская; украінская, руская, балгарская; украінская, руская, малдаўская мовы). Агулам у агульнаадукацыйных навучальных установах Украіны па-руску вучацца 779 423 вучні. Акрамя гэтага, рускую мову ў якасці прадмету вывучаюць 1 292 518 вучняў, як факультатыў або ў гуртку — 165 544 вучняў. Такім чынам, колькасць рускіх школ ва Украіне складае 5,9 % ад агульнай колькасці гэтых устаноў. Для параўнання ў 1991/1992 навучальным годзе іх налічвалася 3 364 або 15,9 %.

Размеркаванне вучняў Украіны паводле класы і мовы адукацыі[32].

украінскаярускаярумынскаявенгерскаямалдаўскаякрымскататарскаяпольская
Агулам75,05 %23,89 %0,47 %0,35 %0,11 %0,10 %0,02 %
181,04 %17,78 %0,54 %0,37 %0,11 %0,12 %0,03 %
279,95 %18,87 %0,52 %0,39 %0,11 %0,13 %0,03 %
378,26 %20,63 %0,53 %0,32 %0,10 %0,13 %0,03 %
486,30 %12,22 %0,58 %0,62 %0,21 %0,04 %0,04 %
576,21 %22,17 %0,51 %0,36 %0,13 %0,09 %0,03 %
675,73 %23,28 %0,39 %0,36 %0,12 %0,08 %0,02 %
774,09 %24,90 %0,45 %0,34 %0,10 %0,09 %0,02 %
872,81 %26,16 %0,49 %0,32 %0,10 %0,09 %0,02 %
969,23 %29,83 %0,43 %0,31 %0,09 %0,09 %0,01 %
1069,25 %29,81 %0,44 %0,25 %0,09 %0,14 %0,02 %
1168,51 %30,64 %0,36 %0,26 %0,10 %0,11 %0,02 %

Доля ўкраінскамоўных школаў паводле навучальнага года і рэіёну краіны[33]

19911992199419961998
АРК0,1 %0,1 %0,5 %
Вінніцкая вобласць81,3 %83,8 %89,9 %93,0 %96,0 %
Валынская вобласць94,6 %95,6 %97,3 %98,0 %99,0 %
Днепрапятроўская вобласць31,1 %32,6 %41,8 %50,0 %59,0 %
Данецкая вобласць3,3 %3,9 %5,4 %7,0 %10,0 %
Жытомірская вобласць76,7 %79,1 %85,1 %89,0 %93,0 %
Закарпацкая вобласць81,7 %82,4 %83,8 %85,0 %85,0 %
Запарожская вобласць22,7 %24,9 %29,8 %33,0 %38,0 %
Івана-Франкоўская вобласць96,0 %96,7 %97,7 %99,0 %99,0 %
Кіеўская вобласць84,6 %86,7 %91,1 %93,0 %95,0 %
Кіеў30,9 %41,7 %63,4 %76,0 %87,0 %
Кіраваградская вобласць62,2 %65,3 %72,0 %78,0 %84,0 %
Луганская вобласць6,7 %7,3 %8,7 %10,0 %13,0 %
Львоўская вобласць91,8 %93,6 %95,4 %97,0 %98,0 %
Мікалаеўская вобласць43,5 %46,1 %53,3 %59,0 %66,0 %
Адэская вобласць24,5 %27,4 %30,0 %33,0 %37,0 %
Палтаўская вобласць74,3 %74,4 %80,6 %85,0 %89,0 %
Ровенская вобласць93,6 %96,6 %98,4 %99,0 %99,5 %
Сумская вобласць48,5 %49,0 %59,7 %67,0 %76,0 %
Цярнопальская вобласць97,6 %98,0 %98,7 %99,0 %99,5 %
Харкаўская вобласць28,0 %30,6 %35,2 %39,0 %47,0 %
Херсонская вобласць51,7 %56,2 %59,9 %65,0 %70,0 %
Хмяльніцкая вобласць81,5 %84,1 %89,6 %94,0 %97,0 %
Чаркаская вобласць75,8 %78,3 %83,8 %88,0 %92,0 %
Чарнавіцкая вобласць67,7 %70,5 %77,4 %80,0 %80,0 %
Чарнігаўская вобласць67,1 %70,3 %78,0 %83,0 %89,0 %
Украіна49,3 %51,4 %56,5 %60,0 %65,0 %

Ва Украіне дзейнічае 919 дзяржаўных прафесійна-тэхнічных устаноў, у 35 з іх выкладанне ўсіх дысцыплін адбываецца па-руску. Колькасць вучняў у гэтых установах складае 51,4 тыс. чал., або 12,5 % ад усёй колькасці. Усе прадметы выкладаюцца па-руску ў падобных установах Аўтаномнай Рэспублікі Крым (29 устаноў), у Севастопалі — у шасці. Частковая руская адукацыя прысутнічае ў некаторых установах Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Адэскай і Харкаўскай вобласцей.

Акрамя таго, ва Украіне ёсць вышэйшыя навучальныя ўстановы з рускай мовай выкладання. Такія ўстановы ў асноўным засяроджаныя ў Луганску, Данецку, Харкаве, Днепрапятроўску, Адэсе і Аўтаномнай Рэспубліцы Крым. У 2008/2009 навучальным годзе колькасць студэнтаў устаноў першага-другога ўзроўняў акрэдытацыі, якія вучацца па-руску, складала 280 767 чалавек (у 1999/2000 годзе — 395 605), такім чынам, у гэтым навучальным годзе па-руску навучалася 326 674 студэнты.

Педагогаў для школаў з рускаю моваю выкладання рыхтуюць дванаццаць вышэйшых нвучальных устаноў першага-другога ўзроўняў акрэдытацыі, а таксама 34 вышэйшых навучальных установы трэцяга-чаьцвертага ўзроўняў акрэдытацыі[34].

Рэгіянальная палітыка

У жніўні 2012 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон «Аб захадах дзяржаўнае моўнае палітыкі», згодна з якім краіна брала на сябе абавязкі Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў і, такім чынам, дазваляла любой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны ўстанавіць рэгіянальную мову ў выпадку, калі не менш за 10 % ад насельніцтва гэта тэрыторыі размаўляе на не-ўкраінскай мове. Украінская мова захавала за сабою дзяржаўны статус, але статус рэгіянальнай мовы дазволіў выкарыстоўваць на згаданых тэрыторыях іншыя мовы пры адукацыі, у органах мясцовага самакіравання, судох і пры адміністрацыйнай перапісцы[35]

Зноскі

Зноскі

Спасылкі