Метр

адзінка вымярэння даўжыні

Метр (фр.: metre ад грэч. métron — мера) — адзінка вымярэння адлегласці ў метрычнай сістэме мер і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ. Скарочанае пазначэнне: бел.: м, міжн.: m.

Метр
Выява
Міжнародны эталон метра, які выкарыстоўваўся з 1889 па 1960 гады
Абазначэнне адзінкіm[1][2][…], m[1], m[3], m, m, m, m, m, m, м, מ', م, م, 公尺, মি, متر, м, മീ., m, м, м, , م, மீ, μ, м, m, , , м, м, m, m, m, 公尺, m і м
Calculated fromскорасць святла і секунда
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ1 м
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння1 м, 1 м і 0,001 км
Фізічная велічынядаўжыня[2][4], адлегласць, радыус-вектар, diffusion coefficient for fluence rate[d], proper length[d][5], дыяметр, Вышыня, шырыня[d], радыус, перамяшчэнне і thickness[d]
Subdivision of this unitдэцыметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Метр роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за прамежак часу, роўны 1/299 792 458 секунды.

Гісторыя

Метр быў упершыню ўведзены ў Францыі ў XVII ст. і меў першапачаткова два розныя азначэнні:

Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэнне (8 мая 1790, Французскі Нацыянальны сход). Аднак паскарэнне свабоднага падзення залежыць ад шыраты і, такім чынам, маятнікавы эталон не досыць дакладны, Французская Акадэмія навук у 1791 прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць метр праз даўжыню мерыдыяна. 30 сакавіка 1791 гэтая прапанова была прынята. 7 красавіка 1795 Нацыянальны Канвент прыняў закон аб увядзенні метрычнай сістэмы ў Францыі і даручыў камісіі, у якую ўваходзілі Кулон, Лагранж, Лавуазье, Лаплас і іншыя навукоўцы, выканаць работы па эксперыментальным вызначэнні адзінак даўжыні і масы. Першы прататып эталона метра быў выраблены з латуні ў 1795 годзе. Варта адзначыць, што адзінка вымярэння масы (кілаграм, азначэнне якога было заснавана на масе 1 дм³ вады), таксама была прывязана да азначэння метра.

У 1799 са сплаву 90 % плаціны і 10 % ірыдыю быў выраблены эталон метра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы Парыжскага мерыдыяна. Пасля, аднак, высветлілася, што з-за няправільнага ўліку полюснай сціснутасці Зямлі эталон аказаўся карацейшы на 0,2 мм; такім чынам, даўжыня мерыдыяна толькі прыблізна роўная 40 000 км.

У час кіравання Напалеона метрычная сістэма распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. Толькі ў Вялікабрытаніі, якая не была заваявана Напалеонам, засталіся традыцыйныя меры даўжыні: цаля, фут і ярд.

У 1889 быў выраблены больш дакладны міжнародны эталон метра са сплаву плаціны і ірыдыю з папярочным сячэннем у выглядзе літары «X». Яго копіі былі перададзеныя на захоўванне ў краіны, у якіх метр быў прызнаны ў якасці стандартнай адзінкі даўжыні. Гэты эталон усё яшчэ захоўваецца ў Міжнародным бюро мер і ваг, хоць больш па сваім першапачатковым прызначэнні не выкарыстоўваецца.

З 1960 было вырашана адмовіцца ад выкарыстання вырабленага людзьмі прадмета ў якасці эталона метра, і з гэтага часу па 1983 метр вызначаўся як лік 1 650 763,73, памножаны на даўжыню хвалі аранжавай лініі (6 056 A*) спектра выпраменьвання ізатопам крыптона-86 у вакууме.

Сучаснае азначэнне метра ў тэрмінах часу і скорасці святла было ўведзена ў 1983 годзе:

  • Метр — гэта даўжыня шляху, які праходзіць святло ў вакууме за (1 / 299 792 458) секунды.

З гэтага азначэння атрымліваем, што ў сістэме СІ скорасць святла ў вакууме прынята роўнай у дакладнасці 299 792 458 м/с. Такім чынам, азначэнне метра, як і два стагоддзі назад, ізноў прывязана да секунды, але на гэты раз з дапамогай універсальнай сусветнай канстанты.

Кратныя і дробныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дробныя адзінкі даўжыні ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ. Існуюць таксама пазасістэмныя адзінкі вымярэння: мікрон, роўны 1 мкм, і ангстрэм (A*), роўны 0,1 нм, але іх ужыванне не рэкамендуецца.

КратныяДробныя
парадакназваабазначэннепарадакназваабазначэнне
101 мдэкаметрдамdam10−1 мдэцыметрдмdm
10² мгектаметргмhm10−2 мсантыметрсмcm
10³ мкіламетркмkm10−3 мміліметрммmm
106 ммегаметрМмMm10−6 ммікраметрмкмµm
109 мгігаметрГмGm10−9 мнанаметрнмnm
1012 мтэраметрТмTm10−12 мпікаметрпмpm
1015 мпетаметрПмPm10−15 мфемтаметрфмfm
1018 мэкзаметрЭмEm10−18 матаметрамam
1021 мзетаметрЗмZm10−21 мзептаметрзмzm
1024 мётаметрІмYm10−24 мёктаметрімym

Цікавыя факты

У камп’ютарным жаргоне «метр» можа азначаць мегабайт.

Зноскі

  • Optimot — 2007.
  • SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  • Thompson E. A., Thompson E. A., Taylor B. N. Guide for the use of the International System of Units (SI) — 2008. — С. 77. — doi:10.6028/NIST.SP.811E2008
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці