Месут Озіль

нямецкі футбаліст

Месут Озіль (ням.: Mesut Özil; нар. 15 кастрычніка 1988, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Футбол
Месут Озіль
Агульная інфармацыя
МянушкаНема (ням.: Nemo)
Чараўнік Краіны Оз (ням.: Mago de Öz)
Містар Асіст (ням.: Mr. Assist)
Нарадзіўся15 кастрычніка 1988(1988-10-15)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Германія
Рост1,8 м
Вага76 кг
Пазіцыяатакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1995—1998Германія Вестфалія 04
1998—1999Германія Тэўтонія (Шальке-Норд)
1999—2000Германія Фалке (Гельзенкірхен)
2000—2005Германія Рот-Вайс (Эсэн)
2005—2006Германія Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007Германія Шальке 0430 (0)
2008—2010Германія Вердэр71 (13)
2010—2013Іспанія Рэал Мадрыд105 (19)
2013—2021Англія Арсенал184 (33)
2021—2022Турцыя Фенербахчэ32 (8)
2022—2023Турцыя Істанбул Башакшэхір4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007Германія Германія (да 19)11 (4)
2007—2009Германія Германія (да 21)16 (5)
2009—2018Германія Германія92 (23)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
БронзаПАР 2010
ЗолатаБразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
БронзаФранцыя 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Шальке 04»

Месут пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Шальке 04», падпісаўшы свой першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» і «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].

«Вердэр»

31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клубам «Вердэр».

«Рэал Мадрыд»

17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Озіля ў іспанскі клуб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 года Озіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Серхіа Каналеса, матч скончыўся з лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Месут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся з лікам 6:1.

«Арсенал»

2 верасня 2013 года Озіль пагадзіўся далучыцца да англійскага клуба «Арсенал»[6]. Сума трансферу і тэрмін дзеяння кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, пераход абыйшоўся лонданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфер з’яўляецца самым дарагім трансферам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].

У сезоне 2020/21 не быў уключаны ў заяўку «Арсенала».

«Фенербахчэ»

У студзені 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Фенербахчэ»[9]. У пачатку сезона 2021/22 стаў капітанам каманды. У сакавіку 2022 года праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды, і ў ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].

«Істанбул Башакшэхір»

Хутка пасля сыходу з «Фенербахчэ» стаў іграком клуба «Істанбул Башакшэхір».

У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[11].

Міжнародная кар’ера

5 лютага 2009 года Месут атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Германіі. На чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Германіі ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[12]. На чэмпіянаце свету ў ПАР быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званне лепшага іграка чэмпіянату свету. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Месут забіў 8 галоў і разам з каманд адправіўся на фінальны турнір у Бразілію, дзе стаў чэмпіёнам свету.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Германіі пасля чэмпіёнату свету 2018 года.

Дасягненні

«Вердэр»:

«Рэал» Мадрыд:

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #1025281462 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • Ein 17-Jähriger soll Lincoln ersetzen. kicker.de
  • Mesut Özil, nuevo jugador del Real Madrid Архівавана 30 лістапада 2011.. Realmadrid.es
  • German international Ozil joins Arsenal. Arsenal F.C.
  • Mesut Ozil: Arsenal sign Real Madrid midfielder for £42.4m. BBC.
  • Arsenal smash club record to sign Mesut Ozil Архівавана 27 верасня 2013.. The Guardian
  • Месут Озил официально стал игроком "Фенербахче". football.by
  • Футбол. "Фенербахче" разорвал контракт с Месутом Озилом Архівавана 27 верасня 2022.. pressball.by
  • Футбол. Месут Озил объявил о завершении карьеры (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 22 сакавіка 2023.
  • Löw verzichtet auf Podolski — Özil und Beck als Neulinge Архівавана 26 лютага 2009.. transfermarkt.de
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці