Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Меда́ль «За до́блесную пра́цу ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 6 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастакі І. К. Андрыянаў і. Е. М. Раманаў.
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | |
---|---|
Медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» | |
Арыгінальная назва | Медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» |
Краіна | ![]() |
Тып | медаль |
Дата заснавання | 6 чэрвеня 1945 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 15 студзеня 1939 |
Колькасць | каля 16 096 750 |
Характарыстыкі | |
Матэрыял | медзь |
Памеры | дыяметр — 32 мм |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Медаль «За вызваленне Прагі» |
Малодшая | Медаль «Ветэран працы» |
![]() |
Статут медаля
Медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:
- рабочыя, інжынерна-тэхнічны персанал і служачыя прамысловасці і транспарту;
- калгаснікі і спецыялісты сельскай гаспадаркі;
- работнікі навукі, тэхнікі, мастацтва і літаратуры;
- работнікі савецкіх, партыйных, прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый — забяспечыўшыя сваёй доблеснай і самаадданай працай перамогу Савецкага Саюза над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Прагі».
Па стану на 1 студзеня 1987 года медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджана каля 16 100 000 чалавек[1].
Апісанне медаля
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з медзі і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На аверсе медаля профільная пагрудная выява таварыша І. В. Сталіна у форме Маршала Савецкага Саюза. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «НАШЕ ДЕЛО ПРАВОЕ», у ніжняй частцы па акружнасці надпіс «МЫ ПОБЕДИЛИ».
На рэверсе медаля надпісы: па акружнасці — «ЗА ДОБЛЕСТНЫЙ ТРУД», а ў цэнтры — «В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941—1945 ГГ.», у верхняй частцы — серп і молат, у ніжняй частцы — пяціканцовая зорачка.
Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай чырвонай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі зялёная палоска шырынёй 7 мм. Края стужкі абрамлены вузенькімі жоўтымі палоскамі.
Ілюстрацыі
- Рэверс медаля
- Пасведчанне да медаля («савецкі» варыянт)
- Пасведчанне да медаля («расійскі» варыянт[2])
- Паштовая марка СССР, 1946 год
Зноскі
Літаратура
- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 102—103. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 88—89.