Медаль «За абарону Сталінграда»

медаль СССР

Медаль «За абарону Сталінграда» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 г. [1] Аўтар малюнка медаля - мастак Н. І. Маскалёў.

Медаль «За абарону Сталінграда»
КраінаСцяг СССР СССР
Тыпмедаль
Каму ўручаеццаусім удзельнікам абароны Сталінграда
Дата заснавання22 снежня 1942
Статусне ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць759560
Характарыстыкі
МатэрыялЛатунь
Памерыдыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяМедаль «За абарону Севастопаля»
МалодшаяМедаль «За абарону Кіева»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Сталінграда - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Сталінграда лічыцца 12 ліпеня - 19 лістапада 1942 года.

Медаль «За абарону Сталінграда» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Севастопаля».

Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Сталінграда» ўзнагароджана прыблізна 759560 чалавек.

Апісанне медаля

Медаль «За абарону Сталінграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым боку медаля - група байцоў з вінтоўкамі наперавес. Над групай байцоў, з правага боку медаля, лунае сцяг, а з левага боку бачныя абрысы танкаў і самалётаў, якія ляцяць адзін за адным. У верхняй частцы медаля, над групай байцоў, пяціканцовая зорачка і надпіс па краі медаля «За абарону Сталінград». Бок медалі абрамлены выпуклым борцікам.

На адваротным боку медаля надпіс «ЗА НАШУ САВЕЦКУЮ РАДЗІМУ». Над надпісам намаляваны серп і молат.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай аліўкавага колеру з падоўжнай чырвонай палоскай, шырынёй 2 мм, пасярэдзіне. Шырыня стужкі 24 мм.

Зноскі

Спасылкі