Медаль «Ветэран працы»

медаль СССР

Меда́ль «Ветэра́н пра́цы» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветеран труда»
Арыгінальная назваМедаль «Ветеран труда»
Краіна СССР
Тыпмедаль
Дата заснавання18 студзеня 1974
Статусне ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасцькаля 39 197 100
Характарыстыкі
МатэрыялТампак
Памерыдыяметр — 34 мм
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяМедаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
МалодшаяМедаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1974 года. Аўтар праекта медаля — мастак С. А. Паманскі.

Статут медаля

Медалём «Ветэран працы» ўзнагароджваліся працоўныя за шматгадовую добрасумленную працу ў народнай гаспадарцы, у галіне навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя, у дзяржаўных установах і грамадскіх арганізацыях, а таксама рабочыя, калгаснікі і служачыя ў знак прызнання іх працоўных заслуг па дасягненні працоўнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі за выслугу гадоў або па старасці. Таксама ім узнагароджвалі тых, хто быў непаўналетнім і працаваў на заводах у часы Вялікай Айчыннай Вайны.

Медаль носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём «Ветэран працы» было ўзнагароджана прыблізна 39 197 100 чалавек.

Апісанне медаля

Медаль «Ветэран працы» вырабляецца з тампака, пасярэбраны, мае форму правільнага круга дыяметрам 34 мм.

На адным боку медаля на фоне разбежных прамянёў размешчаны выпуклы надпіс «СССР», рэльефны малюнак лаўровай галіны, сярпа і молата. У ніжняй частцы медаля па акружнасці на контурном малюнку стужкі размешчаны надпіс «ВЕТЕРАН ТРУДА». Аверс медаля аксідзіраваны.

На адваротным боку медаля на матавым светлым фоне ў чатыры радкі размешчаны рэльефны надпіс «ЗА ДОЛГОЛЕТНИЙ ДОБРОСОВЕСТНЫЙ ТРУД».

Края медаля абрамлены кантам.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з адной падоўжнай паласой цёмна-шэрага колеру шириной 7 мм, адной паласой светла-шэрага шырынёй 8 мм і трыма вузкімі чаргуючыміся падоўжнымі палоскамі белага і чырвонага колераў. Края стужкі акантаваны вузкімі белымі палоскамі.

Ілюстрацыі

Гл. таксама

Літаратура

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 202—203. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 57—58.

Спасылкі