Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу

Марыя ды Лурдыш Руйву да Сілва дэ Матуш Пінтасілгу (парт.: Maria de Lourdes Ruivo da Silva de Matos Pintasilgo, 18 студзеня 1930, Абрантыш — 10 ліпеня 2004, Лісабон) — партугальскі інжынер-хімік і палітычны дзеяч. 8-ы Прэм’ер-міністр Партугаліі пасля Рэвалюцыі гваздзікоў — з 1 жніўня 1979 па 3 студзеня 1980 года.

Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу
парт.: Maria de Lourdes Pintasilgo
108-ы прэм’ер-міністр Партугаліі
1 жніўня 1979 — 3 студзеня 1980
ПапярэднікCarlos Mota Pinto[d]
ПераемнікFrancisco de Sá Carneiro[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 верасня 1987 — 24 ліпеня 1989
Нараджэнне18 студзеня 1930(1930-01-18)[1][2]
Смерць10 ліпеня 2004(2004-07-10)[3][1][…] (74 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Liberty Grand Cross of the Order of Prince Henry Grand Cross of the Military Order of Christ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Увайшла ў гісторыю Партугаліі як першая і адзіная жанчына-прэм’ер, а таксама другая жанчына-прэм’ер у Еўропе пасля Маргарэт Тэтчэр.

Біяграфія

Яшчэ ў раннім узросце яна выяўляла незвычайныя здольнасці — ва ўзросце сямі гадоў яе аддалі ў прэстыжны лісабонскі Ліцэй імя Фэліпэ дэ Ланкаштрэ. Там яна атрымала сярэднюю адукацыю, таксама выявіўшы сябе ў моладзевым руху Mocidade Portuguesa, заснаваным дыктатарам Салазарам. Падчас вучобы ў Вышэйшым тэхнічным інстытуце ў Лісабоне, далучылася да жаночага аддзялення моладзевай арганізацыі каталіцкай універсітэцкай моладзі пры Каталіцкім універсітэце Партугаліі.

У 1953 годзе, ва ўзросце 23 гадоў, скончыла Вышэйшы тэхнічны інстытут Лісабонскага ўніверсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-хіміка. Працягнула адукацыю пасля дыплома, выйграўшы стыпендыю ў рамках нацыянальнай праграмы па ядзернай энергіі. Пасля завяршэння вучобы пачала працаваць на адной з найбуйнейшых партугальскіх кампаній, звязанай з вытворчасцю цэменту (парт. Companhia União Fabril, CUF), зрабіўшы хуткую прафесійную кар’еру: з 1954 года займала пасаду старшага інжынера аддзела даследаванняў і праектаў, пасля стала дырэктарам праекта — пасада, на якой яна прабыла 7 гадоў да сыходу з кампаніі ў 1960 годзе.

Пінтасілга была цесна звязана з Рымска-каталіцкай царквой. У 1952—1956 гадах яна была старшынёй жаночага аддзялення моладзевай арганізацыі каталіцкай універсітэцкай моладзі, пазней, у 1956—1958 гадах, — кіраўніком Pax Romanaruen (Міжнародны моладзевы рух студэнтаў-каталікоў).

Паміж 1965 і 1974 гадамі працавала ў Карпаратыўнай палаце Нацыянальнай Асамблеі. Уваходзіла ў склад 2-га і 4-га часовых урадаў пасля Рэвалюцыі гваздзікоў як міністр сацыяльнай абароны.

На пасаду прэм’ер-міністра была прызначаная прэзідэнтам Рамалью Эанішам 1 жніўня 1979 года, на замену папярэдніку Карлушу Мота Пінту. За час свайго прэм’ерства (1979—1980) зрабіла важныя рэформы, якія датычацца агульнага сацыяльнага страхавання, а таксама ў галіне аховы здароўя, адукацыі, законаў аб працы. Пазней была паслом у ЮНЕСКА і дэпутатам ад Сацыялістычнай партыі ў Еўрапейскім парламенце ў 1987—1989 гадах.

Была таксама беспартыйным кандыдатам (першай жанчынай у Партугаліі) на пасаду прэзідэнта Рэспублікі падчас прэзідэнцкіх выбараў 1986 года, прайшоўшы першы тур (набрала толькі 7,38 % галасоў). У тым жа годзе заснаваў так званы Рух за паглыбленне дэмакратыі (парт. Movimento para o Aprofundamento da Democracia).

Апублікавала некалькі прац, якія тычацца ролі каталіцкай царквы ў грамадстве, а таксама ролі жанчын у палітычным і грамадскім жыцці.

Памерла ў сваім доме ў Лісабоне раніцай 10 ліпеня 2004 года ад сардэчнай недастатковасці.

Зноскі

  • https://web.archive.org/web/20051123163657/http://www.theaustralian.news.com.au:80/common/story_page/0,5744,10105801%255E1702,00.html
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці