Марыя-Луіза Пармская

Марыя-Луіза Пармская (ісп.: Maria Luisa de Parma, італ.: Maria Luisa di Borbone-Parma; 9 снежня 1751, Парма, Пармскае герцагства — 2 студзеня 1819, Рым, Папская вобласць) — каралева Іспаніі і жонка караля Карла IV Іспанскага. Вядомы парк Марыя Луіса ў Севільі названы па яе імі.

Марыя-Луіза Пармская
Maria Luisa di Borbone-Parma
Партрэт пэндзля Антона Рафаэля Менгса 1765 год
Партрэт пэндзля Антона Рафаэля Менгса 1765 год
Сцяг каралева-кансорт Іспаніі
14 снежня 1788 — 19 сакавіка 1808
ПапярэднікМарыя Амалія Саксонская
ПераемнікЖулі Клары
Нараджэнне9 снежня 1751(1751-12-09)[1][2][…]
Смерць2 студзеня 1819(1819-01-02)[3][1][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
РодПармскія Бурбоны[d]
Імя пры нараджэнніісп.: Luisa María Teresa Ana
БацькаФіліп I, герцаг Пармскі
МаціЛуіза Лізавета Французская[d]
МужКарл IV[4]
ДзеціКарлота Жаакіна, Марыя-Луіза Іспанская[d], Фердынанд VII[5], Дон Карлас Старэйшы, Марыя Ізабэла Іспанская[d], Францыска дэ Паўла дэ Бурбон[d], Марыя Амалія[d], Марыя Тэрэза Іспанская[d][6], Carlos de Borbón[d][6], Carlos Francesco de Borbón[d][6], Carlos Domingo de Borbón[d][6], Maria Luisa de Borbón[d][6], Felipe de Borbón[d][6] і Felipe Francesco de Borbón[d][6]
Веравызнаннекаталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Марыя-Луіза быў дачкой Філіпа I, герцага Пармскага і яго жонкі прынцэсы Луізы-Елізаветы Французскай. Яе ахрысцілі імем Луіза Марыя Тэрэза, але больш была вядомая як Марыя Луіза. Яна даводзілася ўнучкай Філіпу V Іспанскаму і Людовіку XV Французскаму.

Мастак Гоя часта пісаў яе партрэты. Яна часта была апісана сучаснікамі, як заганная і грубая жанчына, якая цалкам дамінавала над каралём, слабым і нерашучым Карлам IV. Паводле некаторых даных Мануэль Гадой, прэм'ер-міністр яе мужа, які быў маладзешы яе на 16 гадоў і якога яна зрабіла прэм'ер-міністрам Іспаніі ў 25 гадоў, быў яе даўнім палюбоўнікам.

Яна была арыштавана Францыяй, і яе муж адмовіўся ад трона Іспаніі ў 1808, пад ціскам Напалеона, спачатку на карысць свайго сына Фердынанда VII, а потым на карысць Напалеона, які зрабіў іспанскім каралём свайго брата Жазефа. Марыя Луіза, Гадой і былы кароль правялі рэштку сваіх дзён па-за Іспаніяй. Яна і яе муж абодва памерлі ў 1819, у Рыме, дзе ім даў прытулак Папа Рымскі Пій VII. Яе рэшткі і рэшткі яе мужа, былі перанесены ў Іспанію, і пахаваны ў каралеўскай пахавальні іспанскіх каралёў Эскарыяле.

Паводле некаторых даных, некалькі з яе дзяцей не былі народжаны ад мужа, які быў яе стрыечным братам па бацьку (бацька Марыі-Луізы і бацька Карла IV даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі). Інфант дон Франсіска (герцаг Кадыскі], як паведамляюць, асабліва блізка нагадваў Гадоя.

Дзеці

ІмяНараджэннеСмерцьЗаўвагі
Карл Клімент (Карлас Клементэ)19 верасня 17717 сакавіка 1774памёр у дзяцінстве.
Карлота Хаакіна (Карлота Жаакіна)25 красавіка 17757 студзеня 1830каралева-кансорт Партугаліі.
Марыя-Луіза (Марыя Луіса)11 верасня 17772 ліпеня 1782памерла ў дзяцінстве.
Марыя-Амалія9 студзеня 177922 ліпеня 1798памерла ў юнацкасці.
Карл Дамінік (Карлас Дамінга)5 сакавіка 178011 чэрвеня 1783памёр у дзяцінстве.
Марыя-Луіза6 ліпеня 178213 сакавіка 1824ажанілася з Луіджы Бурбон-Пармскім, каралём Этрурыі, (5 ліпеня 1773, П’ячэнца — 27 мая 1803, Фларэнцыя).
Карл Францыск (Карлас Франсіска)5 верасня 178311 лістапада 1784памёр у дзяцінстве.
Філіп Францыск (Феліпэ Франсіска)5 верасня 178318 кастрычніка 1784памёр у дзяцінстве.
Фердынанд (Фернанда)14 кастрычніка 178429 верасня 1833спадчыннік свайго бацькі як кароль Іспаніі, быў жанаты чатыры разы.
Карлас29 сакавіка 178810 сакавіка 1855быў карлісцкім прэтэндэнтам на іспанскі трон.
Марыя Ізабела6 чэрвеня 178913 верасня 1848каралева Неапалітанская і жонка Францыска I караля Абедзвюх Сіцылій.
Марыя-Тэрэза16 лютага 17912 лістапада 1794памерла ў дзяцінстве.
Феліпэ Марыя28 сакавіка 17921 сакавіка 1794памёр у дзяцінстве.
Францыска дэ Паўла дэ Бурбон (Франсіска Антоніа)10 сакавіка 179413 жніўня 1865герцаг Кадыскі.

Зноскі

  • Lundy D. R. Maria Luisa di Borbone, Principessa di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  • а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці