Мантыгірдавічы
вялікалітоўскі шляхецкі род
Мантыгірдавічы, Мантыгердавічы — шляхецкі род герба «Вадвіч». Родапачынальнік — літоўскі баярын Мантыгірд (Мантыгерд), намеснік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменнікаў, з іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў. 3 прамых нашчадкаў Мантыгірда найбольш вядомыя:
- Пётр (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгірда. У час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Стараста падольскі ў 1418, маршалак надворны ў 1422—31, намеснік новагародскі ў 1431, маршалак земскі з 1434.
- Пётр Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—99?), унук Пятра. Намеснік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—82, стараста луцкі, маршалак валынскі ў 1487, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/POL_COA_Wadwicz_I_b.svg/220px-POL_COA_Wadwicz_I_b.svg.png)
Літаратура
- Вячаслаў Насевіч. Мантыгірдавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Boniecki A. Poczet rodów w Wielkiem Ksiastwie Litewskiem w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 185—187;
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Lituana-Slavica Posznaniensia. Poznań, 1989. T. 3.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці