Манрэальскі кінафестываль

Манрэальскі міжнародны кінафестываль (фр.: Le Festival des films du monde; FFM) — адзін з найстарэйшых у Канадзе і адзіны кінафестываль, акрэдытаваны FIAPF, які праходзіць у Паўночнай Амерыцы (у сваю чаргу, Міжнародны кінафестываль у Таронта — адзіны акрэдытаваны неспаборніцкі кінафестываль). Праходзіць штогод у канцы жніўня ў правінцыі Квебек у горадзе Манрэаль. У адрозненне ад кінафестывалю ў Таронта, які больш арыентуецца на канадскія і паўночнаамерыканскія фільмы, Манрэальскі кінафестываль больш падрабязна асвятляе фільмы з усяго свету.

Манрэальскі кінафестываль
Месца
ffm-montreal.org

Манрэальскі кінафестываль прызначаны для заахвочвання культурнай разнастайнасці і ўзаемаразумення паміж краінамі, садзейнічання якаснаму кінематографу з мэтай развіцця кінамастацтва на ўсіх кантынентах, прасоўвання новых талентаў і інавацыйных работ, правядзення сустрэч прафесіяналаў з усяго свету[1].

Прэзідэнтам Манрэальскага кінафестывалю з'яўляецца Serge Losique, віцэ-прэзідэнтам — Danièle Cauchard.[2] Кіраўніцтва Сержа ацэньваецца неадназначна. Кінафестываль пазбавіўся спонсарства дзяржаўных кампаній SODEC і «Telefilm Canada» з-за іх канфлікту з Сержам у 2004 годзе. Пасля яны абвясцілі аб падтрымцы новага міжнароднага кінафестывалю «New Montreal FilmFest» (FIFM), які кіруе кампаніяй «Spectra Entertainment». Яго прэзідэнтам стаў Daniel Langlois. Пасля правалу першай цырымоніі фестывалю, у пачатку 2006 года ён быў закінуты. У ліпені 2007 года Серж адклікаў іскі супраць ранейшых спонсараў, з прычыны чаго фінансаванне аднавілася[3].

Зноскі

Спасылкі