Мамура Закірджанаўна Эргашава
Мамура Закірджанаўна Эргашава (25 студзеня 1951, Ташкент) — танцоўшчыца, балетмайстар. Народная артыстка Узбекіскай ССР (1983).
Мамура Закірджанаўна Эргашава | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1951[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | танцоўшчыца, балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і народнага ўзбекскага хафіза, спевака Закірджона Эргашава і вядомай танцоўшчыцы, заслужанай артысткі Узбекскай ССР, Тухтахон Рысметавай.
Скончыла Ташкенцкае харэаграфічнае вучылішча ў 1969 годзе, Ташкенцкі інстытут замежных моў (французскае аддзяленне) у 1977 годзе. З 1969 года — танцоўшчыца і балетмайстар ансамбля «Бахор», з 1990 года — мастацкі кіраўнік калектыва.
Творчасць
У рэпертуары Эргашавай — танцы народаў свету, узбекскія класічныя і сучасныя танцы: «Gulsara», «Nozanin», «Munojot », «Larzon», «Lazgi », «Tanavor », «Arabcha», «Yaponcha», «Ispancha», «Kuba raqsi», «Eroncha», «Afgʻoncha», «Fargʻona ruboiysi», «Rohat», «Pilla», «Mustafo», «Alvido, Tokio», «Oʻn sakkiz yoshimda», «Oʻrik gullaganda» і іншыя. Як балетмайстар паставіла такія танцы, як «Navroʻzi ajam», «Figʻonkim», «Sumalak», «Oʻzbekiston makonim», «Tavois», «Bahor nashidasi». Працавала галоўным балетмайстрам падчас буйных рэспубліканскіх свят («Navroʻz», «Mustaqillik» і інш.). Відэафільм «Танцы Мамуры Эргашавай» зняты на студыі «Узбектэлефільм» (1985). Узнагароджана ордэнам «Працоўная слава» (1999), медалём «Слава» (1998).
Зноскі
Спасылкі
- Эргашева Маъмура (руск.)