Дзяцел малы[1] (Picoides minor) — птушка сямейства дзятлавых.
Апісанне
Стракатая, невялікая птушка. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 25-30 см.
Спіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Стукае далікатна па тонкіх галінках.
Пашырэнне
Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы і поўдня). На тэрыторыі Беларусі звычайны на гнездаванні аселы і качуючы від.
Насяляе розныя тыпы асветленых дрэвастояў з лісцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.
Аселы, узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазій.
Асаблівасці біялогіі
Падвіды
- D. m. minor — паўночны ўсход Еўропы ад Скандынавіі да Урала;
- D. m. hortorum — Цэнтральная і Заходняя Еўропа;
- D. m. comminutus — Англія, Уэльс;
- D. m. buturlini — Паўднёвая Еўропа ад Іспаніі да Грэцыі і Румыніі;
- D. m. danfordi — Грэцыя, Малая Азія;
- D. m. colchicus — Каўказ;
- D. m. quadrifasciatus — паўднёвы Каўказ.
Заўвагі
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.