Малоткавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мало́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Малоткавічы.

Малоткавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрМалоткавічы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)4 681
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жабчыцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жабчыцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Малоткавічы[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад сельсавета з Завідчыцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4681 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.