Малажухавіцкае Евангелле
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
| ||
Малажухавіцкае Евангелле | ||
Бібліятэка Акадэміі навук Літвы | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малажухавіцкае Евангелле — старабеларускі рукапісны помнік канца XV—пачатку XVI стагоддзяў. Захоўваўся ў царкве вёскі Малыя Жухавічы на Гарадзеншчыне, мястэчку часоў Вялікага Княства Літоўскага.
У 1733 годзе Евангелле захоўвалася ў царкве вёскі Малыя Жухавічы, пра што сведчыць запіс на адным з яго аркушаў. З пачатку 1920–х гадоў і да 1946 года захоўваўся ў Віленскім беларускім музеі, потым у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы[1].
У рукапісе 347 аркушаў, напісаных мастацкім паўуставам цёмна-карычневай і чырвонай фарбамі, царкоўнаславянскай мовай з беларускімі асаблівасцямі. Упрыгожаны застаўкамі, ініцыяламі, фігурнымі мініяцюрамі з выявамі евангелістаў.
У 2023 годзе зроблена 735-старонкавае факсімільнае выданне тыражом 99 асобнікаў[2].
Беларускія рукапісы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
X—XIII стст. | |||||||
XIV—XVI стст. |
|