Максіміліян I Вітэльсбах

герцаг Баварыі (1597—1651)

Максіміліян I (ням.: Maximilian I. Kurfürst von Bayern) — (17 красавіка 1573 — 27 верасня 1651) — герцаг Баварыі з 1597, курфюрст Пфальца 16231648, курфюрст Баварыі з 1648.

Максіміліян I
Maximilian I. Kurfürst von Bayern
Максіміліян I, курфюрст Баварыі
Максіміліян I, курфюрст Баварыі
герцаг Баварыі
1597 — 1648
ПапярэднікВільгельм V
Пераемнікператворана ў курфюрства
курфюрст Пфальца
1623 — 1648
ПапярэднікФрыдрых V
ПераемнікКарл I Людвіг
1-ы курфюрст Баварыі
1648 — 1651
Папярэднікператворана з герцагства
ПераемнікФердынанд Марыя
Нараджэнне17 красавіка 1573[1]
Смерць27 верасня 1651(1651-09-27)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
РодВітэльсбахі
БацькаВільгельм V Набожны
МаціРэната Латарынгская[d]
ЖонкаЛізавета Ларэнская[d][5][6] і Марыя Ганна Аўстрыйская[d][6]
ДзеціФердынанд Марыя[d] і Максімільян Еранім Філіп[d]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
МанаграмаМанаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сын герцага Вільгельма V. Выгадаваны езуітамі, ён прасякнуўся глыбокай нянавісцю да пратэстанцтва. У 1597 г. бацька перадаў яму кіраванне, і Максіміліян I паспрабаваў навесці парадак у даволі разладжаных справах. Прадпрыняты былі рэформы ў кіраванні, судзе і войску; асаблівая ўвага звернута на фінансы; значна ўзмоцнена ўлада князя на шкоду земскім чынам.

У 1607 годзе Максіміліян I далучыў да сваіх уладанняў горад Донаўверт і адразу ж увёў там каталіцызм. Калі гэта заахвоціла пратэстантаў згуртавацца ў унію (1608 год), Максіміліян I утварыў супраць іх каталіцкую лігу (1609 год) і стаў у яе главе. Нягледзячы на варожае стаўленне да Габсбургаў, ён прыняў у 1619 годзе бок Фердынанда II і выставіў пад заклад Верхняй Аўстрыі войска пад правадырствам Цілі; апошні разбіў ушчэнт Фрыдрыха V Пфальцкага і чэхаў пры Белай Гары пад Прагай (1620) і заваяваў Пфальц. Ва ўзнагароду за гэта Максіміліян I атрымаў у 1623 годзе ад імператара Верхні Пфальц і годнасць пфальцкага курфюрста.

Калі пры далейшым ходзе вайны імператар імкнуўся падпарадкаваць сабе і свайму палкаводцу Валенштэйну ўсе імперскія войскі, Максіміліян I паспрабаваў разбурыць гэтыя планы і спрыяў падзенню Валенштэйна на зборы курфюрстаў у 1630 годзе. Калі ў 1632 годзе Густаў Адольф заняў Баварыю, Максіміліян I быў адтуль на час выгнаны.

У 1637—1638 года ён ваяваў на Верхнім Рэйне са шведамі і французамі, ад якіх краіна яго нямала пакутавала. Жадаючы пазбавіць Баварыю ад бедстваў вайны, ён, асобна ад саюзнікаў, заключыў з французамі і шведамі Ульмскае перамір'е ў 1647 годзе. Па Вестфальскаму міру 1648 года ён атрымаў верхні Пфальц, графства Кам і зацвярджэнне ў курфюрсцкай годнасці.

Выдатна «Anleitung zur Regierungskunst», складзеная Максіміліянам I для свайго сына і спадчынніка Фердынанда-Марыі і выдадзеная Арэцінам (Бамб., 1822) па-латыні і па-нямецку.

Зноскі

  • Lundy D. R. Maximilian I Kurfürst von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.traunsteiner-tagblatt.de/das-traunsteiner-tagblatt/chiemgau-blaetter/chiemgau-blaetter-2019_ausgabe,-die-herzgrablege-der-wittelsbacher-_chid,603.html
  • http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    • Вольф, «Geschichte M.'s I und seiner Zeit» (працягнутая Брэерам, Мюнх., 1807-11);
    • Арэцін, «Geschichte M's» (т. 1, Пасау, 1842);
    • Шрэйбер, «M. I» (Мюнхен, 1868);
    • Стывэ, «Das kirchliche Polizeiregiment unter M. I» (там жа, 1876); *Стывэ, «Der Ursprung des dreissigjährigen Krieges» (1 кн., там жа, 1875);
    • Стывэ, «Kurfürst M.» (там жа, 1882); «Die Politik Bayerns 1591—1607» (там жа, 1878-83, т. 4 і 5); «Briefe und Akten zur Geschichte des dreissigjährigen Krieges».
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці