Майт Метсанурк

Майт Ме́тсанурк (эст.: Mait Metsanurk, сапраўднае імя Эдуард Ху́бель (эст.: Eduard Hubel); 19 лістапада 1879, в. Метсанука, Дэрпцкі павет, Ліфляндская губерня — 21 жніўня 1957, Талін, ЭССР) — эстонскі празаік, драматург, літаратурны крытык і перакладчык.

Майт Метсанурк
Mait Metsanurk
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніЭдуард Хубель
ПсеўданімыEduard Hubel
Дата нараджэння19 лістапада 1879(1879-11-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці21 жніўня 1957(1957-08-21)[2][1] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
ГрамадзянстваРасійская імперыя, Эстонія, СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, палітык
Кірунакнеарэалізм[d]
Мова твораўэстонская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Майт Метсанурк нарадзіўся малодшым восьмым дзіцем у сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе ў Оргэ, у 1900 годзе скончыў гарадское вучылішча ў Таліне. Працаваў на розных працах, чыноўнікам, школьным настаўнікам, з 1906 года — журналістам.

У 19241925 і з 1930 па 1936 Майт Метсанурк быў старшынёй Эстонскага літаратурнага таварыства. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Эстоніі Майт Метсанурк трымаўся ўбаку ад палітыкі, за што быў выключаны з пісьменніцкай арганізацыі Эстонскай ССР. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна ў 1956 годзе.

Памёр у 1957 годзе. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках .

Творчасць

Друкаваўся з 1904 года. Аўтар твораў сацыяльна-дыдактычнага характару, прасякнутых ідэяй маральнага самаўдасканалення чалавека (зборнікі навел «Боскія дзеці», 1910; «Апошні дзень», 1927; «Жыццё ўрываецца», 1931; «Зямное ярмо», 1933). У раманах — сацыяльна-псіхалагічных «Білем з Вахесаарэ» (1909), «Рабы» (1912), «Вось чалавек!» (1918), «Жыццё і смерць Таавета Сааверэ» (1922), дылогіі «Белае воблака» (1925) і «Чырвоны вецер» (1928), антыклерыкальнай накіраванасці «Званыя і выбраныя» (1937), гістарычных «На рацэ Юмерэ» (1934), «Агонь, які тлее» (1939), «Летні сонцаварот» (1957) і інш. шырыня ахопу гістарычных падзей, своеасаблівая трактоўка ідэйных канфліктаў эпохі, надзённыя праблемы жыцця эстонскай вёскі і інтэлігенцыі, рэалістычны паказ сацыяльных з’яў, тонкі псіхалагізм. Выступаў як драматург.

Зноскі

  • Метсанурк Майт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці