Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна

ВНУ ў горадзе Мазыр

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласць, Беларусь).

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
(МДПУ імя І. П. Шамякіна)
Выява лагатыпа
Заснаваны1944
Студэнты3993 (2016)
Дактары6 (2015)
РазмяшчэннеМазыр
Юрыдычны адрас247760, Беларусь, Гомельская вобл., г. Мазыр, вул. Студэнцкая, 28
Сайтmspu.by

Універсітэт рыхтуе спецыялістаў па 15 спецыяльнасцях, 6 напрамках, 2 спецыялізацыях і 16 дадатковых спецыяльнасцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага года ва ўніверсітэце навучалася 8392 студэнты (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучання).

Гісторыя

Заснаваны на базе Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1944 годзе як Мазырскі настаўніцкі інстытут. Першы выпуск спецыялістаў адбыўся ў 1946 годзе. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі педагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзідэнта было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

Факультэты

У складзе МДПУ 6 факультэтаў:

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

Літаратура

  • Мазы́рскі педагагі́чны інстыту́т // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 455. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі