Мадагаскарскія калючыя зараснікі

Мадагаскарскія калючыя зараснікі — экалагічны рэгіён на паўднёвым захадзе Мадагаскара. Дадзены тып расліннасці расце на бедных глебах з нізкім узроўнем ападкаў зімой. Прыкладная плошча экарэгіёна — 44 000 км². Экарэгіён з’яўляецца домам для вялікай колькасці эндэмічных раслін.

Мадагаскарскія калючыя зараснікі
Калючы лес у Іфаці, Мадагаскар, можна ўбачыць розныя віды Adansonia, Alluaudia procera і іншыя расліны.
БіёмПустыня
Плошча44 000 км²
КраіныМадагаскар
Глоўбал-200AT1311
Прыблізнае размяшчэнне калючых зараснікаў у правінцыі Туліяра

Флора

Многія ўтваральныя расліны паказваюць крайнюю ступень адаптацыі да засухі. Калючыя расліны эндэмічнага сямейства Didiereaceae фармуюць значную кампаненту, асабліва ва ўсходнім кірунку. Яны дрэвавыя, але аддалена звязаныя з кактусавымі (Cactaceae). Сярод іншых членаў расліннай супольнасці пераважаюць прадстаўнікі сямействаў Burseraceae Burseraceae, малачайныя (Euphorbiaceae), сумахавыя (Anacardiaceae) і бабовыя (Fabaceae).

Фаўна

Эндэмікі

  • Млекакормячыя:
    • Galidictis grandidieri
    • Lepilemur leucopus
    • Microcebus griseorufus
  • Птушкі:
    • Uratelornis chimaera
    • Coua cursor
    • Coua verreauxi
    • Monias benschi
    • Newtonia archboldi
    • Xenopirostris xenopirostris
    • Calicalicus rufocarpalis
    • Pseudocossyphus imerinus
  • Паўзуны:
    • Furcifer antimena
    • Oplurus saxicola і Oplurus fihereniensis
    • Phelsuma breviceps, Ebenavia maintimainty і Matoatoa brevipes
    • Liophidium chabaudi

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Donque, G. 1972. The climatology of Madagascar. In Biogeography and ecology of Madagascar, eds. R Battistini, and G. Richard-Vindard, pp. 87-144. The Hague, Junk.
  • Phillipson, P.B. 1996. Endemism and non-endemism in the flora of south-west Madagascar. Pp. 125—136 in. W.R. Lourenço (ed.). Biogéographie de Madagascar. Editions de l’ORSTOM, Paris.
  • Mittermeier, R.A., I. Tattersall, W.R. Konstant, D.M. Meyers, and R.B. Mast. 1994. Lemurs of Madagascar. Conservation International, Washington, D.C.

Спасылкі