Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій

вышэйшая навучальная ўстанова ў Магілёве

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скар. БДУТ) — універсітэт у Магілёве, адзіная ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю. Размешчаны ў комплексе будынкаў па адрасе пр. Шміта, 3.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
(БДУТ)
Заснаваны1973
РэктарМаксім Аляксандравіч Кіркор[1]
РазмяшчэннеМагілёў
Юрыдычны адрасРэспубліка Беларусь, г. Магілёў, 212027, пр. Шміта, 3
Сайтbgut.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Адзіны ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю быў адкрыты 1 студзеня 1973 года як Магілёўскі тэхналагічны інстытут (МТІ) на базе тэхналагічнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У красавіку 2002 г. па выніках атэстацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (МДУХ). 26 сакавіка 2021 года міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб перайменаванні ўстановы вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скарочаная назва БДУТ)[2].

Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру ўніверсітэт ажыццяўляе па 11 спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце працуе спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. БДУТ з’яўляецца галаўным ВНУ у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцяў харчовага профілю.

Ва ўніверсітэце на 20 кафедрах працуюць 287 выкладчыкаў, у тым ліку 14 дактароў і прафесараў, 89 дацэнтаў. З іх 6 абраныя акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук, Акадэміі холаду, Інжынернай акадэміі і інш.

За 30 гадоў дзейнасці выкладчыкі ВНУ падрыхтавалі 13 тысяч спецыялістаў. Больш за 40 яго выпускнікоў абаранілі дысертацыі, у тым ліку дзве доктарскія.

Факультэты і інстытуты

  • Механічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Мікалай Іванавіч Ульянаў)
  • Эканамічны (дэкан — к. э. н., дацэнт Алена Аляксееўна Казлова)
  • Тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Ірына Анатольеўна Машкова)
  • Хіміка-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Алег Уладзіміравіч Шкаброў)
  • Інжынерна-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Раіса Рыгораўна Кандраценка)
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Рэктары

Зноскі

Спасылкі