Лістоўніца

род дрэў

Лістоўніца[1] (Larix) — род лістападных дрэў сямейства хваёвых.

Лістоўніца

Лістоўніца еўрапейская (Larix decidua)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larix Mill., 1754

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183409
NCBI  3325
EOL  34193
GRIN  g:6523
IPNI  31974
FW  83628

Батанічнае апісанне

Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, выспяваюць у год цвіцення. Лістоўніца адрозніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасцю скідвае ігліцу.

Жыве да 500 гадоў.

Арэал

Радзіма — Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.

На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), сібірская (Larix sibirica), японская (Larix kaempferi). Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце лістоўніца ў маі, адначасова з распусканнем пупыршак.

Захворванні

Значэнне і выкарыстанне

Драўніна моцная, трывалая да гніення.

Зноскі

Спасылкі

  • Larix (Лиственница) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)