Елізавета Сцюарт

(Пасля перасылкі з Лізавета Сцюарт)

Елізавета Сцюарт (англ.: Elizabeth Stuart; 19 жніўня 1596 — 13 лютага 1662) — шатландская прынцэса з роду Сцюартаў, чые прамыя нашчадкі ў 1714 годзе заснавалі Гановерскую дынастыю на англійскім прастоле.

Елізавета Сцюарт
англ.: Elizabeth Stuart
Елізавета Сцюарт, мастак Герыт ван Хонтхарст
Елізавета Сцюарт,
мастак Герыт ван Хонтхарст

Сцяг23-я Каралева Чэхіі
4.11.1619 — 13.11.1620
(пад імем Елізавета Багемская
"Зімовая каралева"
)
Каранацыя4.11.1619
Нараджэнне19 жніўня 1596(1596-08-19)[1][2][…]
Смерць13 лютага 1662(1662-02-13)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца пахавання
РодСцюарты
БацькаЯкаў I Сцюарт[4][3]
МаціГанна Дацкая[4][3]
МужФрыдрых V Вітэльсбах[4][3]
Дзецісыны: Фрыдрых Генрых, Карл Людвіг, Руперт, Морыц, Людвіг, Эдвард, Іаган Філіп Фрыдрых, Густаў Адольф;
дочкі: Элізабэт, Луіза Галандзіна, Генрыэта Марыя, Шарлота, Сафія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Елізавета была старэйшай дачкой караля Шатландыі (з 1603 года Англіі) Якава VI (I) і яго жонкі Ганны Дацкай. Малодшы брат прынцэсы, Карл I, у 1625 годзе атрымаў у спадчыну англійскі і шатландскі прастолы.

У 1605 годзе ўдзельнікі Парахавой змовы планавалі забіць караля Якава I і ўзвесці на англійскі прастол яго дзевяцігадовую дачку Елізавету, каб забяспечыць рэстаўрацыю каталіцызму ў Англіі. Змова была выкрата, а яго арганізатары пакараны смерцю.

У 1613 годзе Елізавета Сцюарт выйшла замуж за курфюрста Пфальца Фрыдрыха V, лідара Евангелічнай уніі нямецкіх пратэстанцкіх князёў. Гэты шлюб заклаў аснову трывалага саюза паміж Англіяй і пратэстанцкімі дзяржавамі Германіі, які ігралі важную ролю ў міжнародных адносінах у Еўропе ў XVII—XVIII стагоддзях. У 1619 годзе Фрыдрых Пфальцкі быў выбраны мяцежнымі чэшскімі саслоўямі каралём Чэхіі, што паслужыла нагодай да пачатку Трыццацігадовай вайны. Кіраванне Фрыдрыха ў Чэхіі было нядоўгім, ужо ў 1620 годзе войскі імператара разбілі чэшскую армію ў бітве ў Белай гары і выгналі Фрыдрыха. Нядоўгі перыяд кіравання ў Чэхіі прынёс Елізавеце Сцюарт мянушку «Зімовая каралева».

Пасля шэрагу параз ад імперскіх войскаў і акупацыі Пфальца Фрыдрых V і Елізавета перабраліся ў Гаагу, дзе былы чэшскі кароль сканаў у 1632 годзе Елізавета Сцюарт засталася ў Галандыі, нават пасля таго, як у 1648 годзе яе сын Карл I Людвіг быў адноўлены на прастоле курфюрства Пфальцкага.

Пасля Рэстаўрацыі Сцюартаў на англійскім прастоле ў 1660 годзе Елізавета вярнулася ў Лондан, дзе ў 1662 годзе сканала.

Шлюб і дзеці

Фрыдрых Генрых (1614—1629)
Карл I Людвіг (1617—1680), курфюрст Пфальца (з 1648 г.)
Элізабэт (1618—1680)
Руперт, герцаг Камберленд (1619—1682)
Морыц (1620—1654)
Луіза Галандзіна (1622—1709)
Людвіг (1624—1625)
Эдвард Пфальцкі (1625—1663)
Генрыэта Марыя (1626—1651)
Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650)
Шарлота (1628—1631)
Сафія (1630—1714), замужам (1658) за Эрнстам Аўгустам, курфюрстам Гановера
Густаў Адольф (1632—1651)

Зноскі

  • а б в г Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
  • а б в Kindred Britain
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці