Лёнавыя
Лёнавыя[3] (Linaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя (Malpighiales). Сямейства змяшчае больш за 500 відаў, распаўсюджаных у трапічных, субтрапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Самы вядомы від — Linum usitatissimum, важная прамысловая, тэкстыльная расліна.
Лёнавыя | ||||||||||||||
![]() Linum pubescens | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Linaceae DC. ex Perleb (1818), nom. cons. | ||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||
Lepidobotrys | ||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||
|
Апісанне
Гэта травы, кусты ці дрэвы з чарговым, радзей супратыўным, простым лісцем. Многія прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца драўнянымі ліянамі, якія чапляюцца з дапамогай кручкападобных калючак. Кветкі правільныя, пяцічленныя, песцікава-тычынкавыя. Яны сабраны ў верхавінныя або пазухавыя суквецці, радзей адзінкавыя. Тычынак дзесяць, пры аснаванні зрастаюцца. Гінецэй сінкарпный з 5 пладалісткоў. Плод — маланасенная каробачка або касцянка. Насенне без эндасперму.
Класіфікацыя
Падсямейства Linoideae
Падсямейства Hugonioideae
- Durandea
- Hebepetalum
- Hugonia
- Indorouchera
- Philbornea
- Roucheria