Лявон Абгаравіч Арбелі
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Ляво́н Абгаравіч Арбелі (арм.: Լևոն Աբգարի Օրբելի; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, Цахкадзор, Эрыванская губерня — 9 снежня 1958, Ленінград) — армянскі і савецкі фізіёлаг, акадэмік (з 1935) і віцэ-прэзідэнт (1942—1946) Акадэміі навук СССР. Генерал-палкоўнік медыцынскай службы. Герой Сацыялістычнай Працы (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі. Аўтар больш за 130 арыгінальных навуковых прац. Брат Рубена і Іосіфа Арбелі.
Арбелі абралі правадзейным членам Усегерманскай леапольдзіна-каралінскай акадэміі і Медыцынскай акадэміі ў Парыжы, членам-карэспандэнтам Парыжскага біялагічнага таварыства, ганаровым членам Амерыканскага і Брытанскага фізіялагічных таварыстваў, Нью-Ёркскай і Румынскай медыцынскіх акадэмій, Карлава ўніверсітэта ў Празе і многіх іншых навуковых таварыстваў.
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|
Генеалогія і некрапалістыка | ||||
|