Люцынскі павет

павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі

Лю́цынскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы паўночны і самы буйны па плошчы павет Віцебскай губерні. Адзін з трох інфлянцкіх паветаў. Цэнтр - горад Люцын.

Люцынскі павет
Краіна Расійская імперыя
Уваходзіць уВіцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтрЛюцын
Дата ўтварэння1772
Дата скасавання1920
Насельніцтва128 200 жыхароў (1 897)
Плошча5,2 тыс. км²
Люцынскі павет на карце

Гісторыя

Люцынскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе адыйшоў да Латвіі.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 128,2 тыс. чал.[1] У тым ліку латышоў - 64,2%; беларусаў - 20,5%; рускіх - 7,1%; яўрэяў - 4,9%; палякаў - 2,2%[2]. У павятовым горадзе Люцын пражывала 5140 чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 16 валасцей:

ВоласцьВаласны цэнтр
Балцінаўскаяакалодак Балцінаў
Балоўскаяакалодак Балоўск
Дамапольскаяв. Бяляўская
Зальміускаяв. Рогаўка
Звірдзінскаямаёнтак Пагулянкі
Істрскаям. Старая Слабада
Корсаўскаяакалодак Корсаўка
Ляндскаронскаяв. Полішчына
Марыенгаўзенскаяакалодак Марыенгаўзен
Міхайлаўскаяв. Мярзінка
Нерзенскаяс. Нерза
Посіньскаяс. Посінь
Пылдзенскаяв. Вяжэнкі
Рунданскаяс. Рунданы
Эверэмуйжскаямаёнтак Эверэмуйжа
Янавольскаяс. Брыгі

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

  • Карл Багдановіч (1864—1947) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.
  • Мікалай Зарэмба (1821—1879) — расійскі музычны педагог (нарадзіўся ў маёнтку Азупіна)
  • Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф
  • Ілля Чашнік (1902-1929) — савецкі мастак і дызайнер

Зноскі

Спасылкі